Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37: Радок 37:
* [http://www.icao.int/ Афіцыйны сайт] {{ref-en}}
* [http://www.icao.int/ Афіцыйны сайт] {{ref-en}}
* [http://www.un.org/russian/documen/convents/chicago_conv.pdf Канвенцыя аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі]
* [http://www.un.org/russian/documen/convents/chicago_conv.pdf Канвенцыя аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі]

{{ААН}}
{{ААН}}
{{вонкавыя спасылкі}}
{{вонкавыя спасылкі}}

{{Камерцыйныя авіяпадарожжы}}
[[Катэгорыя:Грамадзянская авіяцыя]]
[[Катэгорыя:Грамадзянская авіяцыя]]
[[Катэгорыя:Міжнародныя авіяцыйныя арганізацыі]]
[[Катэгорыя:Міжнародныя авіяцыйныя арганізацыі]]

Версія ад 13:20, 25 жніўня 2021

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі
International Civil Aviation Organization
Штаб-кватэра Сцяг Канады Манрэаль, Канада
Тып арганізацыі Міжнародная арганізацыя
Афіцыйныя мовы англійская, французская, іспанская, кітайская мова, арабская і руская
Кіраўнікі
Глава Раймон Бенжамен
Заснаванне
Заснаванне 1944
Матчыная арганізацыя Эканамічны і сацыяльны савет ААН
icao.int
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (англ.: ICAO — International Civil Aviation Organization) — спецыялізаваная ўстанова ААН, якая ўстанаўлівае міжнародныя нормы грамадзянскай авіяцыі і каардынуе яе развіццё з мэтай павышэння бяспекі і эфектыўнасці.

ІКАО заснавана «Канвенцыяй аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі». Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA) не з’яўляецца ІКАО. Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі заснавана на палажэннях часткі ІІ Чыкагскай канвенцыі 1944 года. Існуе з 1947 года. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Манрэалі, Канада.

Статутнай мэтай ІКАО з’яўляецца забеспячэнне бяспечнага, спарадкаванага развіцця міжнароднай грамадзянскай авіяцыі ва ўсім свеце і іншыя аспекты арганізацыі і каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва па ўсіх пытаннях грамадзянскай авіяцыі, у тым ліку міжнародных перавозак. У адпаведнасці з правіламі ІКАО мiжнародная паветраныя прастора падзелена на раёны палётнай інфармацыі — паветраную прастору, межы якой ўсталёўваюцца з улікам магчымасцяў сродкаў навігацыі і кантролю за паветраным рухам. Адной з функцый ІКАО з’яўляецца прысваенне аэрапортам свету чатырохлітарных індывідуальных кодаў — ідэнтыфікатараў, якія выкарыстоўваюцца для перадачы аэранавігацыйнай і метэаралагічнай інфармацыі па аэрапортах, планаў палётаў (флайт-планаў), абазначэння грамадзянскіх аэрадромаў на радыёнавігацыйных картах і г. д.

У 1992 годзе (Рэзалюцыя A29-1) ІКАО абвясціла 7 снежня Днём грамадзянскай авіяцыі. У далейшым гэта рашэнне падтрымала ААН.

Статут ІКАО

Статутам ІКАО лічыцца дзявятая рэдакцыя Міжнароднай канвенцыі грамадзянскай авіяцыі (таксама называецца Чыкагскай канвенцыяй), якая ўключае ў сябе змены з 1948 па 2006 гады. Яна мае таксама абазначэнне ICAO Doc 7300/9.

Канвенцыя дапаўняецца 19 Дадаткамі (англ.: Annexes), якія ўстанаўліваюць міжнародныя стандарты і практычныя рэкамендацыі.

Спасылкі