Заходне-Сібірская раўніна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Тэгі: Адменена Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак Праўка праз дадатак Android
Радок 8: Радок 8:
|lon_dir = E|lon_deg = 76|lon_min = |lon_sec =
|lon_dir = E|lon_deg = 76|lon_min = |lon_sec =
|region =
|region =
|CoordScale = [[Томская вобласць|Томскай вобласці]]]]
|CoordScale =
|Размяшчэнне = {{Сцягафікацыя|Расія}}, {{Сцягафікацыя|Казахстан}}
|Вышыня над узроўнем мора =
|Працягласць з поўначы на поўдзень = 1900
|Працягласць з захаду на ўсход = 2000
|Плошча = 2,7 млн
|Рэкі = Об, Іртыш, Енісей
|Азёры =
|Пазіцыйная карта 1 = Расія
|Пазіцыйная карта 2 =
|Катэгорыя на Вікісховішчы =
}}
[[File:Vasyugan.jpg|thumb|300px|Заходне-Сібірская раўніна ў [[Томская вобласць|Томскай вобласці]]]]
'''Заходне-Сібірская раўніна''' (нізіна) — [[раўніна]], размешчана ў [[Азія|Азіі]], на тэрыторыі [[Расія|Расійскай Федэрацыі]], адна з самых вялікіх нізінных акумуляцыйных раўнін на [[Зямля (планета)|зямным шары]].
'''Заходне-Сібірская раўніна''' (нізіна) — [[раўніна]], размешчана ў [[Азія|Азіі]], на тэрыторыі [[Расія|Расійскай Федэрацыі]], адна з самых вялікіх нізінных акумуляцыйных раўнін на [[Зямля (планета)|зямным шары]].



Версія ад 08:07, 5 кастрычніка 2021

{{Раўніна

|Тып                 = нізіна
|Назва               = Заходне-Сібірская раўніна
 |Нацыянальная назва = руск.: Западно-Сибирская равнина
|Выява               = Западная Сибирь.jpg
 |Подпіс             = 
|lat_dir = N|lat_deg = 62|lat_min = |lat_sec = 
|lon_dir = E|lon_deg = 76|lon_min = |lon_sec = 
 |region = 
 |CoordScale =  Томскай вобласці]]

Заходне-Сібірская раўніна (нізіна) — раўніна, размешчана ў Азіі, на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, адна з самых вялікіх нізінных акумуляцыйных раўнін на зямным шары.

Знаходзіцца паміж Карскім морам на поўначы, Тургайскім плато, Казахскім драбнасопачнікам і перадгор’ямі Алтая на поўдні, Уральскімі гарамі на захадзе і Сярэднесібірскім пласкагор’ем на ўсходзе. Працягнулася з поўначы на поўдзень на 2500 км, з захаду на ўсход ад 1000 км (на поўначы) да 1900 км (на поўдні). Плошча каля 3 млн км².

Раўніна прымеркавана да Заходне-Сібірскай пліты эпігерцынскай платформы, якая перакрыта магутнымі (больш за 1000 м) мезазойскімі і кайназойскімі адкладамі (гліны, пясчанікі, мергелі). У тоўшчы антрапагену (магутнасцю да 200 м) пашыраны ледавіковыя і марскія (на поўначы), алювіяльныя і азёрныя (на поўдні) пароды. Карысныя выкапні: нафта і прыродны газ (Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя), жалезная руда, торф, будаўнічыя матэрыялы. Рэльеф раўнінны, слабарасчлянёны. Самыя нізкія ўчасткі ў цэнтры і на поўначы (выш. 50—150 м), уздоўж заходніх, паўднёвых і ўсходніх ускраін невялікія (200—250 м) узвышшы. Пераважаюць шырокія плоскія міжрэччы, вельмі забалочаныя, месцамі з марэннымі пагоркамі і градамі (на поўначы) або пясчанымі грывамі (на поўдні). Вылучаюцца Васюганская раўніна, Барабінскі, Ішымскі, Кулундзінскі стэп. У сярэдняй частцы раўніны ад Урала да Енісея цягнуцца Сібірскія Увалы (вышыня да 285 м).

Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −28 °C на поўначы да −16 °C на поўдні, ліпеня ад 4 °C да 22 °C. Гадавая сума ападкаў ад 200 мм у тундравай і стэпавай зонах, да 600 мм у лясной.

На тэрыторыі раўніны больш за 2000 рэк (агульная даўжыня 250 тыс. км). Галоўныя рэкі — Енісей, Об, Іртыш — суднаходныя і сплаўныя. Шмат азёр рознага паходжання (Чаны, Убінскае, Кулундзінскае), у т.л. салёных і горка-салёных (на поўдні).

У глебава-раслінным покрыве выразна праяўляецца занальнасць. Паўночная частка занята тундрай (глеевыя і глеявата-падзолістыя глебы) з арктычнымі, імховымі, лішайнікавымі і хмызняковымі ландшафтамі. Паступова тундра пераходзіць у лесатундру (падзоліста-глеевыя глебы), дзе пашыраны комплексы ландшафтаў хмызняковай тундры, ялова-лістоўнічных рэдкалессяў, сфагнавых і нізінных балот. Большая частка раўніны належыць да лясной зоны (падзолістыя глебы), дзе пераважае забалочаная хвойная тайга (елка, піхта, кедр, хвоя, сібірская лістоўніца). На поўдні лесастэп (чарназёмныя глебы) з асінава-бярозавымі гаямі пераходзіць у стэп (чарназёмныя і каштанавыя глебы), пераважна разараныя. Для ўсіх зон характэрна пашыранасць балотных ландшафтаў (каля 50 % тэрыторыі лясной зоны забалочана), якія на поўдні змяняюцца саланцамі і саланчакамі.

Жывёльны свет разнастайны: паўночны алень, пясец, лемінгі, заяц-бяляк, буры мядзведзь, рысь, расамаха, куніца, выдра, собаль, вавёрка, бурундук, андатра, сібірская казуля.

Літаратура

Спасылкі