Бярозавік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: en:Byarozavik
→‎Крыніцы: + {{ізаляваны артыкул}}, пробны запуск праекта Звязнасць using AWB
Радок 17: Радок 17:
[[be-x-old:Бярозавік]]
[[be-x-old:Бярозавік]]
[[en:Byarozavik]]
[[en:Byarozavik]]
{{ізаляваны артыкул}}

Версія ад 01:13, 30 ліпеня 2010

Шаблон:Вызн, Шаблон:Вызн2 — свежы бярозавы сок, а таксама беларускі традыцыйны ферментаваны напой з яго.

У бочку з сокам дадаюць прарошчаны і падпрэжаны ячмень або сухары, часам крыху цукру ці мёду, ставяць яе ў цёмнае халаднаватае месца ці закопваюць у зямлю на 4 – 6 тыдняў. У іншым варыянце свежы сок злівалі ў кадку, дадавалі дрожджы, некалькі галінак парэчак для паляпшэння смаку і насыпалі авёс, які, прарастаючы на паверхні, ахоўваў сок ад пылу. Такі напой мог захоўвацца да сенакосу. Пашыраны амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Для Беларусі ў часы ВКЛ бярозавы і кляновы сокі былі вельмі характэрныя. У Польшчы «бярозавая юшка» служыла аб'ектам сталых кпінаў над літоўцамі і беларусамі. Летам бярозавік выкарыстоўвалі для прыгатавання халаднікоў.

Бярозавік шырока выкарыстоўваецца і ў народнай медыцыне. Яго п'юць пры падагры і іншых сустаўных захворваннях. Выкарыстоўваюць у выглядзе вільготных павязак пры экзэмах.

Свежы бярозавік мае кіслотнасць 5,2 – 6,5 (pH), шчыльнасць 1,0007 – 1,0046 г/см³. Утрымлівае 1,09 – 1,17 % цукроў, у тым ліку 0,54 – 0,59 % глюкозы, 0,45 – 0,52 % сахарозы, 0,19 – 0,20 % фруктозы. Багаты на мінеральныя рэчывы. Утрымлівае шэраг макраэлементаў: у 100 г соку калію — 27,3 мг, натрыю — 1.6 мг, кальцыю — 1,3 мг, магнію — 0,6 мг. У яго склад уваходзяць мікраэлементымедзь, марганец, жалеза, алюміній, крэмній, нікель, тытан і іншыя, вітаміныC, В1, B6, PP, H.

Існавала некалькі спосабаў нарыхтоўкі бярозавіка. Найпрасцейшы — на ствале бярозы не вышэй за 80 см ад зямлі рабілі надрэз глыбінёй каля 20 см; сок, які збіраўся ў гэтым паглыбленні, вычэрпвалі лыжкай. Існаваў і іншы спосаб: у бярозе буравілі адтуліну да асяродка або менш глыбокую, ці надрубалі дрэва ў 2 месцах сякерай уздоўж дравеснага валакна, а паміж гэтымі зарубкамі рабілі папярочны надрэз. У адтуліну ўстаўлялі трубку з бузіны або іншага дрэва ці прыладжвалі жолаб. Пад ім ставілі або падвешвалі пасудзіну. Каб яе не скралі, яе змяшчалі даволі высока і прыкрывалі галінамі. Часам абрубалі сук і каля абрубленага канца падвешвалі пасудзіну.

Крыніцы

  • Белы А. Бярозавік // Праект «Наша ежа»