Перайсці да зместу

Адміністрацыйны падзел Аўстрыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Федэральныя землі Аўстрыі

Згодна з канстытуцыяй, Аўстрыя з'яўляецца федэратыўнай рэспублікай і складаецца з 9 зямель (ням.: Bundesländer, адз. л. ням.: Bundesland).

Сцяг Герб Зямля Месцы ў
Бундэс­раце
Плошча
(км²)
Насель­ніцтва чал.
на км²
Сталіца www
1 Бургенланд
Burgenland
03 03 965 (7) 0297 583 (9) 075 (7) Айзенштат
Eisenstadt
[1]
2 Карынтыя
Kärnten
04 09 537 (5) 0564 513 (6) 059 (9) Клагенфурт
Klagenfurt am Wörthersee
[2] Архівавана 19 студзеня 2007.
3 Ніжняя Аўстрыя
Niederösterreich
12 19 180 (1) 1 698 796 (2) 089 (4) Санкт-Пёльтэн
Sankt Pölten
[3]
4 Верхняя Аўстрыя
Oberösterreich
10 11 983 (4) 1 505 140 (3) 126 (3) Лінц
Linz
[4]
5 Зальцбург
Salzburg
04 07 155 (6) 0560 710 (7) 078 (5) Зальцбург
Salzburg
[5]
6 Штырыя
Steiermark
09 16 399 (2) 1 252 922 (4) 076 (6) Грац
Graz
[6]
7 Ціроль
Tirol
05 12 648 (3) 0764 102 (5) 060 (8) Інсбрук
Innsbruck
[7]
08 Форарльберг
Vorarlberg
03 02 602 (8) 0401 674 (8) 154 (2) Брэгенц
Bregenz
[8]
9 Вена
Wien
11 00415 (9) 1 931 593 (1) 4 654 (1) Вена
Wien
[9]
Сцяг Аўстрыі AT Аўстрыйская Рэспубліка
Republik Österreich
61 83 883 (112) 8 978 929 (93) 107 Вена
Wien
[10]

Органы ўлады федэральных зямель

[правіць | правіць зыходнік]

Кожная федэральная зямля мае ўласны выбарны заканадаўчы орган — ландтаг (ням.: Landtag), урад (ням.: Landesregierung) і губернатара (ням.: Landeshauptmann). Выбары праводзяцца раз у пяць гадоў (у Верхняй Аўстрыі — раз у шэсць гадоў). Губернатар абіраецца ландтагам.

Федэральныя землі маюць параўнальна невялікія заканадаўчя паўнамоцтвы. Гэта ў асноўным абумоўлена гістарычнымі прычынамі, бо ў перыяд імперыі цэнтральная ўлада была ў асноўным сканцэнтравана ў сталіцы — Вене.

Насельніцтва зямель

[правіць | правіць зыходнік]

Верхняя Аўстрыя, Ніжняя Аўстрыя, Вена і Бургенланд размешчаны ў даліне Дуная, і таму амаль уся іх тэрыторыя прыдатная для земляробства. Астатнія ж пяць зямель займаюць усходнія перадгор'і Альпаў і малапрыдатныя як для сельскай гаспадаркі, так і для цяжкай прамысловасці. Таму насельніцтва на тэрыторыі, займаемай сучаснай Аўстрыяй, з дагістарычных часоў пражывала ў месцах, дзе сёння размешчаны гэтыя чатыры зямлі. Самы густанаселены рэгіён — Вена. Прыгарады Вены размешчаны ў Ніжняй Аўстрыі. Нягледзячы на гэта, шчыльнасць насельніцтва ў гэтай зямлі невысокая, бо вялікія плошчы занятыя пад сельскую гаспадарку. Найменшая шчыльнасць насельніцтва — у высакагорным Ціролі, геаграфічна ізаляванай Карынтыяй і аграрным Бургенландам.

Гістарычнае развіццё

[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка Аўстрыя была створана пасля Першай сусветнай вайны на руінах шматнацыянальнай Аўстра-Венгерскай імперыі з 9 нямецкамоўных земляў, якія атрымалі сваё тэрытарыяльнае афармленне яшчэ ў Сярэднія стагоддзі, адасобіўшыся ад нямецкіх княстваў.

Зальцбург да 1803 года быў незалежным княствам пад кіраваннем Зальцбургцкага архібіскупа ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Верхняя і Ніжняя Аўстрыя ў мінулым уяўлялі сабой дзве паўсамастойныя часткі Аўстрыйскага эрцгерцагства — княства, якое з'яўлялася гістарычным сэрцам Аўстра-Венгерскай імперыі і якому пасля Першай сусветнай вайны прыйшлося развітацца са значнымі тэрыторыямі ў карысць Чэхаславакіі.

Гістарычны папярэднік Карынтыі — герцагства Карынтыя; Штырыі — герцагства Штырыя, Ціролі — графства Ціроль; частка тэрыторыі гэтых гістарычных правінцый пры правядзенні межаў дзяржавы Аўстрыя была перададзена суседзям — Італіі і Югаславіі.