Адміністрацыйны падзел Славакіі (1939—1945)
Адміністрацыйны падзел Першай Славацкай Рэспублікі — падзел тэрыторыі Славакіі ў перыяд 1939—1945 гадоў. Яшчэ ў складзе Чэхаславакіі Славацкая краіна зменшылася з-за 1-га Венскага арбітражу, паводле якога поўдзень дзяржавы адыходзіў да Венгрыі. Хутка па атрыманні незалежнасці Славакія апынулася ў вайне з Венгрыяй, у якой была пераможаная. У выніку сваёй паразы Славакія згубіла некаторыя тэрыторыі зноў. Гэтыя падзеі прывялі да змен адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу краіны.
Пасля прыняцця Закона № 190/1939 Славацкага законніка 25 ліпеня 1939 года ўнутранае дзяржаўнае кіраванне падзяліла тэрыторыю Славакіі на 6 жупаў, якія падзяляліся на 59 акруг (з іх 1 гарадская). Ніжэй акруговага ўзроўню яшчэ былі натарыяльныя ўстановы. Падзел стаў дзейным з 1 студзеня 1940 года[1]. Галоўным прадстаўніком жупы быў жупан, а акругі — акруговы начальнік[2].
Падзел
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 1 жніўня 1939 года існавалі наступныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (пералічаныя толькі жупы і акругі):
Браціслаўская жупа | Нітранская жупа | Трэнчынская жупа | Татранская жупа | Шарыска-Земплінская жупа | Погранская жупа |
---|---|---|---|---|---|
Браціслава | Нітра (цэнтр) | Трэнчын (цэнтр) | Ружамберак (цэнтр) | Прэшаў (цэнтр) | Банска-Бістрыца (цэнтр) |
Модра | Глогавец | П’ешцяны | Турч’янскі Святы Марцін | Бардзеёў | Зволен |
Малацкі | Злата-Мораўцы | Мыява | Дольны Кубін | Гіралтаўцы | Крэмніца |
Голіч | Топальчаны | Нове-Места-над-Вагам | Трсцена | Сабінаў | Банска-Шцьяўніца |
Сеніца | Пр’евідза | Ілава | Наместава | Міхалаўцы | Нова-Баня |
Трнава | Пухаў | Ліптаўскі Святы Мікулаш | Трэбішаў | Крупіна | |
горад Браціслава (цэнтр) | Паважска-Бістрыца | Попрад | Уранаў-над-Топляй | Брэзна-над-Гронам | |
Вялікая Бытча | Кежмарак | Стропкаў | Ловінабаня | ||
Жыліна | Спішска-Стара-Вес | Гуменнэ | Модры-Камень | ||
Кусіцке-Нове-Места | Стара-Любаўня | Медзілабарцы | Гнушця | ||
Чадца | Спішска-Нова-Вес | Рэвуца | |||
Банаўцы-над-Бэбраваў | Левача | Добшына | |||
Гельніца |
Зноскі
- ↑ Daniel Gurňák Regionálnogeografické špecifiká vývoja administratívneho členenia územia Slovenska(славацк.).
- ↑ Zuzana Brindzová PROCES VÝVOJA ÚZEMNEJ A SPRÁVNEJ KOHERENCIE SLOVENSKA(славацк.) // FINANČNÉ TRHY. — 2015. — № 2/2015. — ISSN 1336-5711.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- MINISTERSTVO VNÚTRA SLOVENSKEJ REPUBLIKY SEKCIA VEREJNEJ SPRÁVY. STRUČNÝ PREHĽAD VÝVOJA ÚZEMNÉHO A SPRÁVNEHO ČLENENIA SLOVENSKA. — Bratislava, 2007.