Сэмюэл Бекет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сэмюэл Бекет
Samuel Beckett
Samuel Beckett, Pic, 1.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 13 красавіка 1906(1906-04-13)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 22 снежня 1989(1989-12-22)[1][2][…] (83 гады)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства: Ірландыя
Жонка: Suzanne Dechevaux-Dumesnil[d]
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, мовазнавец, кінарэжысёр, сцэнарыст, гулец у крыкет, паэт, раманіст, драматург, перакладчык, дзеяч мастацтваў, аўтар
Гады творчасці: 19291989
Кірунак: мадэрнізм, тэатр абсурду
Мова твораў: французская мова[2] і англійская мова[2]
Дэбют: «Больш брэша, чым кусае»
Прэміі: Нобелеўская прэмія (1969)
Узнагароды:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Семюэл Ба́рклі Бекет[6] (англ.: Samuel Barclay Beckett; 13 красавіка 1906 — 22 снежня 1989) — ірландскі празаік, паэт, драматург, эсэіст, прадстаўнік тэатра абсурду.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Бекетава сям'я (раней Becquet) быццам бы выводзілася з роду Гугенотаў і перабралася ў Ірландыю з Францыі пасля адхілення Нантскага Эдыкту ў 1685 годзе, хаця гэтая тэорыя здаецца непраўдападобнай[7]. Бекеты былі вернікамі Ірландскага Касцёла. Сямейны дом, Кулдрынег у Дубліне ў раёне Фоксрок, быў вялікай сядзібай з садам і тэністым кортам, пабудаванай у 1903 годзе Бекетавым бацькам Вільямам. Сядзіба і сад, разам з навакольнымі краявідамі, дзе Семюэл Бэкет часта шпацыраваў са сваім бацькам, недалёкі Леапардстаўн Рэйскоўрс, чыгуначны вакзал у Фоксрок і вуліца Харкоўрт, апошняя станцыя гарадской лініі, — усе гэтыя месцы выступаюць у яго ранняй прозе і дзеятворах.

Пяцігадовым хлопчыкам, Бекет хадзіў у мясцовую музычную школку, дзе ўпершыню пачаў вывучаць музыку, а пасля перайшоў у Эрльсфард Хаус Скул, якая размяшчалася ў цэнтры горада, непадалёк ад вуліцы Харткоўрт. У 1919 годзе Бэкет пайшоў у Партора Роял Скул у Эніскілене, Каўнты Ферменег — школа, у якой вучыўся таксама Оскар Уайльд. Будучы прыроджаным атлетам, Бекет выдатна гуляў у крыкет у ролі леваручнага бітнага і леваручнага сярэднехуткага кідалы. Пазней ён гуляў за Дублінскі ўніверсітэт і згуляў дзве першалігавыя гульні супраць Нортхемптоншайр. У выніку Бекет стаў адзіным лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры, якому быў прысвечаны артыкул у Уіздэн Крыкетэрс Альманак — бібліі крыкету.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Не я: [П'еса] / Пер. з англ. Л. Баршчэўскі // Крыніца № 7, 1994. — С. 92-95;
  • Пры зачыненых дзвярах: Драм. творы / Уклад. Л. Баршчэўскі. — Мн., 1995. — С. 240—246.
  • У чаканьні Гадо / Пераклад В. Воранава. — Мн., 2005.
  • Канец гульні / Пераклад Зм. Коласа // Сартр Ж.-П. Мухі; Камю А. Праведнікі; Бэкет С. Канец гульні. — Мн., 2005 («Бібліятэка французскай драматургіі» — Т. 2).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508172 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Samuel Beckett // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508172 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508172 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Напісанне Сэмюэл Барклі Бекет паводле БЭ ў 18 т. — Т.2. -- Мн., 1996. -- С. 376.
  7. Кронін, 3-4