Альберт Мікалаевіч Елсукоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Альберт Мікалаевіч Елсукоў
Дата нараджэння

9 снежня 1936(1936-12-09)

Месца нараджэння

горад Архангельск, СССР

Дата смерці

6 сакавіка 2014(2014-03-06) (77 гадоў)

Месца смерці

Мінск

Грамадзянства

Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь

Навуковая сфера

Філасофія навукі, метадаголія навукі, сацыялогія

Навуковая ступень

доктар філасофскіх навук[d]

Навуковае званне

прафесар

Альма-матар

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі
медаль «Ветэран працы»

Альберт Мікалаевіч Елсуко́ў (9 снежня 19366 сакавіка 2014) — беларускі сацыёлаг і філосаф. Доктар філасофскіх навук (1985), прафесар (1988). Спецыяліст у галіне гісторыі і метадалогіі навукі, тэорыі і гісторыі сацыялогіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Архангельску. У 1963 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна, у 1969 - аспірантуру філасофскага факультэта МДУ ім. М. В. Ламаносава, дзе падрыхтаваў і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Праблема тлумачэння ў сацыяльна-гістарычным даследаванні».

З 1973 г. на выкладчыцкай працы ў БДУ. У 1985 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Метадалагічныя праблемы фарміравання навуковага факту», з 1988 - прафесар. У гэтым жа годзе ён быў прызначаны загадчыкам кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі прыродазнаўчых факультэтаў БДУ.

У 1989-1997 гг. - дэкан новастворанага філасофска-эканамічнага факультэта БДУ, адначасова ў 1989-2003 - загадчык кафедры сацыялогіі БДУ, у 2003-2014 - прафесар гэтай кафедры.

Член Вышэйшага кансультатыўнага савета Беларускага грамадскага аб'яднання «Сацыялагічнае таварыства», член Міжнароднага рэдакцыйнага савета навукова-тэарэтычнага часопіса «Сацыялогія», член рэдкалегіі часопіса «Гуманітарна-эканамічны веснік», член Дзяржаўнай камісіі па ліцэнзаванню сацыялагічных даследаванняў.

Навуковы ўклад[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы А.М. Елсукова былі звязаныя з праблемамі гісторыі і метадалогіі навуковага пазнання, тэорыі і гісторыі сацыялогіі.

Пры непасрэдным удзеле А.М. Елсукова ў 1989 у БДУ быў адкрыты філасофска-эканамічны факультэт (з 1999 - факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ), а пры яго непасрэдным удзеле - першая ў рэспубліцы кафедра сацыялогіі. Гэта дало пачатак інстытуцыяналізацыі ўніверсітэцкай сацыялагічнай навукі ў Беларусі.

Пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле А.М. Елсукова быў ажыццёўлены праект «ТЭМПУС», вынікам якога стала адкрыццё новага аддзялення на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ - аддзялення сацыяльнай камунікацыі і кафедры сацыяльнай камунікацыі. А.М. Елсукоў сфарміраваў навуковую школу ў галіне метадалогіі і гісторыі сацыялагічных ведаў, падрыхтаваў больш за 20 кандыдатаў навук.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]