Юозас Тубяліс
Юозас Тубяліс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Антанас Смятона | ||||||
Папярэднік | Аўгусцінас Вальдэмарас | ||||||
Пераемнік | Уладас Міранас | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 красавіка 1882[1] |
||||||
Смерць |
30 верасня 1939[1] (57 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | эканаміст, палітык | ||||||
![]() |
Юо́зас Тубяліс (літ.: Juozas Tūbelis, 9 красавіка 1882, в. Ілгалаўкі, Ковенская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Рокішкіскі раён, Літва) — 30 верасня 1939, Каўнас, Літва) — літоўскі палітык, прэм'ер-міністр Літвы ў 1929—1938 гадах.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1902 годзе скончыў гімназію ў Лібаве, год вучыўся на медыцынскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта, пасля чаго пераехаў у Панявеж. У 1908 годзе скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут як аграном, затым працаваў па спецыяльнасці ў Коўна. З пачаткам Першай сусветнай вайны прызваны ў армію, ў 1917 годзе дэмабілізаваўся ў Варонежы, дзе прыняў удзел у стварэнні нацыянальных арганізацый літоўскіх бежанцаў, а ў 1918 годзе вярнуўся на радзіму, дзе заняў пасаду міністра сельскай гаспадаркі ў першым урадзе краіны, а ў 1919—1920 гадах быў міністрам адукацыі. Жаніцьба з сястрой жонкі тагачаснага прэзідэнта Літвы Антанаса Смятоны зрабіла яго блізкім паплечнікам апошняга.
З сыходам Смятоны з прэзідэнцкай пасады Тубяліс заняўся прадпрымальніцтвам і стварэннем сельскагаспадарчых кааператываў. Пасля здзейсненага Смятонам перавароту Тубяліс ў 1927 годзе стаў міністрам фінансаў. У 1929 годзе ён замяніў на пасадзе прэм'ер-міністра адпраўленага ў адстаўку пасля канфлікту з прэзідэнтам Аўгусцінаса Вальдэмараса. З 1931 года ўзначальваў Саюз літоўскіх нацыяналістаў(літ.) бел.. Займаў пасаду прэм'ер-міністра да 1938 года, калі падзенне асабістай папулярнасці вымусіла Смятону перамясціць Тубяліса на пасаду міністра сельскай гаспадаркі, а праз некалькі месяцаў — старшыні Банка Літвы.
Памёр у Каўнасе 30 верасня 1939 года. Пахаваны на старых гарадскіх могілках у парку Рамібес, затым астанкі былі перапахаваныя на могілках Панямунес.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Юозас Тубяліс (літ.)
- Нарадзіліся 9 красавіка
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў Рокішкіскім раёне
- Памерлі 30 верасня
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Каўнасе
- Пахаваныя ў Каўнасе
- Выпускнікі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Літвы
- Міністры фінансаў Літвы
- Міністры адукацыі Літвы
- Міністры сельскай гаспадаркі Літвы