Альфа (спецпадраздзяленне КДБ)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Група «А» пры Камітэце дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Belarus alfa.jpg
Шэўрон
Гады існавання 1990—ц. ч.
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Падпарадкаванне Emblema KGB.svg КДБ СССР (19901992)
KGB Belarus crest.svg КДБ Беларусі1992)
Тып Падраздзяленне спецыяльнага прызначэння
Функцыя спецыяльныя аперацыі
контртэрарыстычная дзейнасць
Мянушка «Альфа», Група «А»
Рыштунак савецкі, айчынны, расійскі і інш.
Удзел у Першая чачэнская вайна і Другая чачэнская вайна (адмаўляецца)

Група «А» пры Камітэце дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусьспецыяльнае антытэрарыстычнае падраздзяленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Заснавана 3 сакавіка 1990 г. як 11-я група КДБ СССР са штаб-кватэрай у Мінску. Уяўляе сабой эліту беларускага спецназа, якая забяспечвае бяспеку краіны і вырашае самыя складаныя задачы на высокім прафесійным узроўні. Асноўныя задачы Упраўлення групы «А» — ажыццяўленне спецыяльных сілавых аперацый па прадухіленні тэрарыстычных актаў, пошуку, абясшкоджванні або ліквідацыі тэрарыстаў, вызваленне заложнікаў, спыненне экстрэмісцкіх акцый, асабліва небяспечных злачынных праяваў, незаконны вываз каштоўных металаў, матэрыяльных і гістарычных каштоўнасцяў за межы краіны і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

11-я група «А» 7-га Упраўлення КДБ СССР заснавана 3 сакавіка 1990 г. з дыслакацыяй у Мінску, і зонай дзеяння ў БССР і краінах Прыбалтыкі[1]. З кастрычніка 1991 па студзень 1992 гг. група знаходзілася ў распараджэнні Галоўнага ўпраўлення аховы пры апараце Прэзідэнта СССР. Потым увайшла ў структуру Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Байцы групы выконвалі спецыяльныя аператыўныя заданні, а ў 19921994 гг. прыцягваліся для забеспячэння фізічнай абароны і бяспекі кіраўніцтва краіны і членаў замежных дэлегацый. У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 г. прымалі ўдзел у збіцці і выдварэнні дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII-га склікання, якія галадавалі ў знак нязгоды з рэфэрэндумам, ініцыяваным Прэзідэнтам РБ Аляксандрам Лукашэнкам.[2]

У кастрычніку 1999 г. паміж КДБ Рэспублікі Беларусь і ФСБ Расійскай Федэрацыі былі падпісаныя пратаколы аб супрацоўніцтве паміж групай «Альфа» і Цэнтрам спецыяльнага прызначэння ФСБ[3].

Санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

6 лістапада 2020 года камандзіра «Альфы» Сяргея Зубкова дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[4][5]. 24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6], а 11 снежня — і Швейцарыя[7]. Акрамя таго, 6 лістапада Зубкоў трапіў пад санкцыі Канады[8].

23 снежня 2020 года спецпадраздзяленне «Альфа» было ўключана ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША як памагатае рэжыму Лукашэнкі[прыбраць шаблон][9][10]. 21 чэрвеня 2021 года ў гэты ж спіс быў унесены і Зубкоў[11].

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 3 марта исполняется 25 лет со дня образования группы «А» КГБ Беларуси(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (3 сакавіка 2015). Праверана 29 ліпеня 2019.
  2. Навумчык, С. Дзевяноста пяты / Сяргей Навумчык; [Адк. рэд. А. Лукашук; Маст. Г. Мацур. — [Б. м.]: [Б. в.], 2015. — 320 с. — (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — ISBN 978-0-929849-73-7.]
  3. «Альфа» Минск(руск.)  (недаступная спасылка). Альфа. Международная ассоциация ветеранов подразделения антитеррора. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2019. Праверана 29 ліпеня 2019.
  4. Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников(руск.)  (недаступная спасылка). naviny.by (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 18 верасня 2021.
  5. Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . EUR-Lex(польск.) бел..
  6. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (24 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  7. Belarus: Federal Council extends scope of sanctions(англ.) . Федэральны савет Швейцарыі(укр.) бел. (11 снежня 2020). Праверана 6 верасня 2021.
  8. Belarus sanctions(англ.) . Урад Канады(польск.) бел. (6 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  9. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел.
  10. ЗША пашырылі санкцыйны спіс супраць уладаў Беларусі. Белсат (23 снежня 2020). Праверана 18 верасня 2021.
  11. Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел. (21 чэрвеня 2021). Праверана 18 верасня 2021.