Альштынак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Альштынак
польск.: Olsztynek
Герб
Герб
Olsztynek Ratusz 01.JPG
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Прэзідэнт
Мірослаў Войцех Сцягенка
Плошча
7,69 км²
Насельніцтва
7 648 чалавек (2004)
Шчыльнасць
994,5 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 89
Паштовы індэкс
11-015
TERC
6283614094
Афіцыйны сайт
http://www.olsztynek.pl (польск.) 
Альштынак на карце Польшчы
Альштынак (Польшча)
Альштынак

Альштынак (польск.: Olsztynek, ням.: Hohenstein) — горад у Польшчы, уваходзіць у Вармінска-Мазурскае ваяводства, Альштынскі павет. Мае статус гародска-сельскай гміны. Займае плошчу 7,69 км². Насельніцтва 7648 чалавек (на 2004).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Замак крыжакоў (пабудаваны ў 1350—1360) у Альштынку

Гісторыя горада пачынаецца з будаўніцтва тэўтонскімі рыцарамі замка Гогенштэйн у 1351 годзе. У 1410 г. у наваколлях горада рыцары пацярпелі разгромнае паражэнне ў бітве пры Грунвальдзе. У 1440-55 гг. у складзе Прускай канфедэрацыі, з 1525 г. — частка Прусіі. У жніўні 1914 г. апынуўся ў цэнтры бітвы пры Танэнбергу.

На праведзеным пасле Першай сусветнай вайны плебісцыце былі пададзены толькі два галасы за перадачу горада пад юрысдыкцыю Польшчы. У горад з Кёнігсбергскага заапарка быў перамешчаны этнаграфічны музей Усходняй Прусіі. У 1927 г. тут быў узведзены мемарыял у Танэнбергу, дзе праз 7 гадоў быў пахаваны германскі прэзідэнт Паўль фон Гіндэнбург. Пасля Другой сусветнай вайны мемарыял быў разбураны, магіла Гіндэнбурга з жонкай яшчэ да пачатку баёў была перамешчана ў Марбург. Польскія ўлады пабудавалі ў горадзе помнік у гонар Грунвальдскай бітвы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]