Перайсці да зместу

Біштынак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Біштынак
польск.: Bisztynek
54°05′08″ пн. ш. 20°54′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Ваяводства Вармінска-Мазурскае
Павет Барташыцкі
Гміна Біштынак
Бурмістр Марак Даміняк
Гісторыя і геаграфія
Плошча 2,16 км²
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 2 417 чалавек (2018)
Шчыльнасць 1119 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +48 89
Паштовы індэкс 11-230
TERC 2801044
Іншае
SIMC 0964608
bisztyneknews.prv.pl
Паказаць/схаваць карты
Біштынак (Польшча)
Біштынак
Біштынак
Біштынак (Вармінска-Мазурскае ваяводства)
Біштынак
Біштынак

Біштынак[1] (польск.: Bisztynek, ням.: Bischofstein) — горад у Польшчы ў рэгіёне Вармія. Уваходзіць у склад Барташыцкага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Біштынак. Займае плошчу 2,16 км². Насельніцтва 2417 чалавек (на 2018).

Біштынак быў заснаваны спачатку як вёска ў 1346 годзе на месцы былога паселішча прусаў пад называй Strowangen. Нямецкімі каланістамі вёска была названая Schöneflys (Прыгожая рака). Біштынак атрымаў гарадскія правы 30 красавіка 1385 года. Горад быў цалкам разбураны падчас польска-тэўтонскай вайны, яшчэ раз у 1454—1466 гадах падчас Трынаццацігадовай вайны і ў 1479 годзе. У 1735 годзе Біштынек занялі літоўскія войскі, якія выступалі за Станіслава Ляшчынскага. На горад былі накладзеныя высокія кантрыбуцыі. У 1772 годзе Біштынак перайшоў пад уладу Прусіі.

Горад быў заняты Савецкай Арміяй 31 студзеня 1945 года, найбольшыя матэрыяльныя страты ён панёс зімой 1945 года (разбурэнні дасягалі 40 % жылых дамоў і 80 % грамадскіх будынкаў). Горад напалову страціў гістарычную забудову, у тым ліку самыя каштоўныя дамы вакол Рынка. У выніку Патсдамскай канферэнцыі горад быў перададзены Польшчы, а яго нямецкамоўнае насельніцтва было перамешчана на захад. Цяперашняя назва была зацверджана 12 лістапада 1946 года.

Зноскі