Млынары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Млынары
польск.: Młynary
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Młynary kościół.JPG
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Бурмістр
Рэната Бэднарчык
Плошча
2,76 км²
Вышыня цэнтра
53 ± 1 м
Насельніцтва
1 792 чалавек (2018)
Шчыльнасць
652,9 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 55
Паштовы індэкс
14-420
TERC
2804064
Афіцыйны сайт
SIMC
0932873
Млынары на карце Польшчы
Млынары (Польшча)
Млынары

Млынары[1] (польск.: Młynary, ням.: Mühlhausen) — горад у Польшчы ў рэгіёне Вармія на рацэ Баўда. Уваходзіць у склад Эльблёнгскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадcкой гміны Млынары. Займае плошчу 2,76 км². Насельніцтва 1792 чалавек (на 2018).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад заснаваны на месцы папярэдняга прускага паселішча ў 1327 г. тэўтонцамі, у 1329 г. атрымаў гарадскія правы. Гэта быў горад, акружаны цаглянымі гарадскімі сценамі з двума варотамі. У 1338 г. адбылося перазацвярджэнне гарадскіх правоў. У склад крэпасці ўваходзіў таксама абарончы касцёл (XVI ст.). Блізкасць Бранева, Арнэты і Эльблонга вызначыла тое, што горад так і не стаў буйным рэгіянальным цэнтрам. Горад выступаў на баку Прускага саюза, па просьбе якога ў 1454 г. кароль Казімір IV Ягелончык абвясціў аб уваходжанні рэгіёну ў склад Польскага каралеўства. Пасля пачатку Трынаццацігадовай вайны горад быў заваяваны крыжакамі ў 1455 г. з 1871 да 1945 гг. горад знаходзіўся ў межах Германіі, пасля чаго вярнуўся ў склад Польшчы. У 1945 г. горад быў разбураны на 80%, у выніку чаго страціў гарадскія правы, якія аднавілі толькі ў 1984 г.у 1975-1998 гг. горад адміністрацыйна належаў да Эльблонга ваяводству.

Зноскі