Арнэта
| Горад | |||||
| Арнэта | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Orneta | |||||
|
|||||
| 54°06′56″ пн. ш. 20°07′48″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Ваяводства | Вармінска-Мазурскае | ||||
| Павет | Лідзбаркскі | ||||
| Гміна | Арнэта | ||||
| Бурмістр | Ірэневуш Попель | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 9,63 км² | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 8 924 чалавек (2018) | ||||
| Шчыльнасць | 926,7 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 55 | ||||
| Паштовы індэкс | 11-130 | ||||
| TERC | 2809054 | ||||
| Іншае | |||||
| SIMC | 0932910 | ||||
| orneta.pl | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Арнэта[1] (польск.: Orneta, ням.: Wormditt) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Лідзбаркскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства ў рэгіёне Вармія. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Арнэта. Насельніцтва — каля 9 тыс. жыхароў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая згадка пра паселішча Арнэту — 12 жніўня 1308 года. У 1251 годзе мясцовасць была захоплена тэўтонцамі і перададзена вармінскім біскупам. 26 сакавіка 1313 годзе Арнэта атрымала пацверджанне гарадскіх правоў. У 1340 годзе горад на 9 гадоў (да 1349 года) стаў рэзідэнцыяй вармінскіх біскупаў. У гэтым жа годзе былі пабудаваныя абарончыя сцены і быў пашыраны замак. 6 сакавіка 1454 года кароль Казімір IV Ягелончык абвясціў аб уключэнні рэгіёна ў Каралеўства Польскае. У 1772 годзе пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Арнэта пераходзіць да Прусіі. 17 сакавіка 1945 года горад займаюць войскі II і III Беларускага фронту савецкай арміі. 23 ліпеня 1945 года адбылася перадача горада польскай адміністрацыі. 7 мая 1946 года зацверджана цяперашняя назва горада.