Белаазёрскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Белаазёрскі пассавет)
Белаазёрскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бярозаўскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Белаазёрск (не ўваходзіў у склад)
Дата ўтварэння 15 сакавіка 1971
Дата скасавання 17 верасня 2013
Насельніцтва (2009) 1 749
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Белаазё́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Белаазёрск (не ўваходзіў у склад).

Утвораны 15 сакавіка 1971 года ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці БССР у складзе населеных пунктаў Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі, Хрыса, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Белаазёрскага гарсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 6 населеных пунктаў[2]. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Пескаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1749 чалавек[4], з іх 97,2 % — беларусы, 1,7 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак: Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі і Хрыса.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 16. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.