Аляксандр Антонавіч Антонаў
Аляксандр Антонавіч Антонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 (23) кастрычніка 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 1997 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | маёр, старшы лейтэнант і капітан |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Аляксандр Антонавіч Антонаў (23 кастрычніка 1915, с. Картаваўка, Вэлыкабурлуцкі раён, Харкаўская вобласць, Украіна — 1 верасня 1997, Мінск) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у калгасе. Восенню 1936 годзе прызваны ў Чырвоную армію. У 1941 годзе служыў малодшым палітруком, сакратаром камсамольскага бюро артылерыйскага палка ва Украіне.
З чэрвеня 1941 года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Яго назначылі камандзірам стралковага ўзвода. Баявое хрышчэнне атрымаў пад г. Яварыў Львоўскай вобласці. Удзельнічаў у абарончых баях, вызваленні Украіны — гарадоў Славянск, Днепрапятроўск, фарсіраваў Дняпро. Удзельнічаў у вызваленні Гомельскай і Брэсцкай абласцей — гарадоў Ляхавічы, Баранавічы, Івацэвічы. 14-15 ліпеня 1944 года батальён капітана А. А. Антонава ў складзе 646-га стралковага палка фарсіраваў раку Ясельду і прыняў удзел у вызваленні г. Бярозы. Прымаў удзел ва Усходне-Прускай аперацыі і штурме Кёнігсберга.
У 1946 годзе дэмабілізаваны. Месцам жыхарства выбраў г. Бярозу Брэсцкай вобласці. Працаваў старшынёй калгаса «Перамога» ў в. Сігневічы, дырэктарам Бярозаўскай электрастанцыі, у 1960-я гадах — намеснік старшыні, старшыня Бярозаўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, у 1970-я — старшыня раённага камітэта ДТСААФ.
Выбіраўся дэпутатам раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў.
Памёр 1 верасня 1997 года, пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (участак 27).
17 верасня 2019 года ў Бярозе адкрыты стралковы цір ДТСААФ імя А. А. Антонава, штогод праводзяцца спаборніцтвы па кулявой стральбе імя героя.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года маёру А. А. Антонаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Золотая Звезда» (№ 6130). За праяўленыя мужнасць і гераізм у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ўзнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1944, 1945), ордэнамі Чырвонага Сцяга (1944), Кутузава ІІІ ступені (1945), Аляксандра Неўскага (1945), Айчыннай вайны І (1985) і ІІ (1943) ступені, медалямі. У маі 1973 г. Аляксандру Антонавічу было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Бярозы». Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Александр Антонович Антонов // Память : историко-документальная хроника Березовского района. 2-е изд., перераб и доп. Минск, 2014. С. 362—363.
- Антонов Александр Антонович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. Минск, 2008. С. 19-20.
- Антонов Александр Антонович // Герои Советского Союза : краткий биогр. словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С. 67.
- Селеня, Е. Мы помним эти имена : [о ветеранах Великой Отечественной войны, Герое Советского Союза А. А. Антонове] / Евгений Селеня // Маяк. Берёза, 2016.
- Резько, В. Во имя мира в каждом доме : [о Герое Советского Союза А. А. Антонове] / Валентина Резько // Маяк. Берёза, 2009. 15 августа. C. 4.
- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Харкаўскай губерні
- Памерлі 1 верасня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава III ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Асобы
- Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне
- Ганаровыя грамадзяне Бярозы
- Дэпутаты раённых саветаў Беларусі
- Дэпутаты гарадскіх саветаў Беларусі