Яварыў
| Горад | |||||
| Яварыў | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Яворів | |||||
|
|||||
| 49°56′49″ пн. ш. 23°23′35″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Львоўская вобласць | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Вышыня цэнтра | 296 ± 1 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Афіцыйная мова | украінская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 3259 | ||||
| Паштовы індэкс | 81000 | ||||
| КААТУУ | 4625810100 | ||||
| yavoriv-rada.gov.ua (укр.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Яварыў (укр.: Яворів) — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Яварыўскага раёна. Размешчаны на рацэ Шкло (прыток Сана) за 50 км на захад ад Львова.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая пісьмовая згадка пра горад датуецца 1436 г. 2 ліпеня 1569 г. горад атрымаў магдэбургскае права, а з канца XVI ст. ў горадзе дзейнічала брацтва. За падтрымку Багдана Хмяльніцкага ў 1648—1657 гг. многія гараджане былі пакараны, а на горад наклалі кантрыбуцыю.
У другой палове XVII ст. горад меў добрую сістэму фартыфікацыі, у ім часта спыняўся кароль Ян III Сабескі, да 1772 г. горад — гандлёва-рамесны цэнтр (пераважна шаўство) на шляху Львоў — Ярослаў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) горад знаходзіўся ў складзе Аўстрыі.
У XIX ст. і аж да 1939 г. Яварыў — павятовы горад. З сярэдзіны XIX — у пачатку ХХ ст. у Явараве адбываецца ўкраінскі культурна-патрыятычны ўздым. 3 сакавіка 1918 г. ў горадзе адбылося «свята дзяржаўнасці і свету» (веча) у падтрымку дзеянняў урада Украінскай Народнай Рэспублікі, у якім прынялі ўдзел каля 20 чыс. чал.
26 верасня 1939 г. нямецкая авіяцыя бамбардзіравала горад, у выніку чаго быў разбураны гістарычнае Вялікае прадмесце. 27 верасня горад заняў 17-ы стралковы корпус Чырвонай Арміі.
У савецкі перыяд (з 1939 г.) у Явараве камуністычнай уладай здзяйсняўся прыгнёт нацыянальных і рэлігійных патрэб мясцовага насельніцтва, хоць патрыятычны рух у горадзе быў бесперапынным. З дэмакратызацыяй жыцця ў СССР у канцы 1980-х гг. у Явараве з новай сілай падымаецца хваля ўкраінскага нацыянальнага ўздыму, афіцыйна адраджаецца рэлігійнае жыццё.
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]Першым сакральным будынкам у горадзе быў драўляны парафіяльны касцёл Найсвяцейшай Марыі Панны, заснаваны ў 1454 г. і існавалы да 1776 года. У гэтым касцёле ў 1678 г. быў ахрышчаны сын караля Яна Сабескага Канстанцін. Другі парафіяльны касцёл быў пабудаваны ў 1639 годзе з каменя.
Праваслаўны прыход вядомы з сярэдзіны XVI ст. У Яварове быў шэраг праваслаўных (пазней — уніяцкіх) цэркваў:
- Царква на Вялікім прадмесці Успення Багародзіцы, пабудаваная 1568 г., зацверджаную каралём Стэфанам Баторыем 15 мая 1578 г. Царква была пабудавана з дрэва, у тыповай для украінскіх зямель таго часу манеры.
- Царква Святога Юрыя, пабудаваная ў 1588 г. на падставе прывілеі караля Жыгімонта ІІІ.
- Царква Раства Багародзіцы на Малым прадмесці. Першы дакумент, які сведчыць пра яе, датуецца 12 красавіка 1573 г., драўляная.
- Царква Святога Юрыя новая, пабудаваная ў 1904 г. з каменя.
- Манастыр васіліянак, заснаваны ў 1621 г.
У 1658 годзе была заснавана сінагога.
Галерея
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадская адміністрацыя
- Царква Раства Багародзіцы УГКЦ
- Каталіцкі касцёл св. Пятра і Паўла
- Цэнтральная плошча
- Рынак
- Старая вуліца
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Tsalenjikha[d], Грузія[2]
Вэнгажэва, Польшча[2]
Гміна Кальбуды, Польшча (23 кастрычніка 2014)[2]
Гміна Медзіхова, Польшча[2]
Гміна Страўчын, Польшча (20 лістапада 2008)[2]
Любачаў, Польшча (28 студзеня 2000)[2]
Нараль, Польшча (20 лістапада 2008)[2]
Трокі, Літва
Цяшанаў, Польшча[2]
Ярослаў, Польшча[2]


