Аляксандр Беліч
Аляксандр Беліч | |
---|---|
Александар Белић | |
![]() | |
Дата нараджэння | 2 жніўня 1876[1][2] |
Месца нараджэння | Бялград, Княства Сербія |
Дата смерці | 26 лютага 1960[1][3][…] (83 гады) |
Месца смерці | Бялград, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | філолаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Лінгвіст |
Месца працы | Бялградскі ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][6] |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Філіп Фёдаравіч Фартунатаў[5] |
Член у | |
![]() |
Аляксандр Бе́ліч (сербск.: Александар Белић; 14 жніўня 1879, Бялград, Княства Сербія — 26 лютага 1960, Бялград, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія) — сербскі мовазнавец. Прэзідэнт Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1910).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Аляксандр Беліч нарадзіўся 2 жніўня 1876 года ў Бялградзе[7].
У 1895—1898 гадах вучыўся ў Наварасійскам і Маскоўскім універсітэтах[8] З 1905 года прафесар Бялградскага ўніверсітэта[9]. 4 снежня 1910 года быў абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай акадэміі навук[10]. У 1913 годзе разам з Любамірам Стаянавічам заснаваў часопіс «Јужнословенски филолог» («Паўднёваславянскі філолаг»), рэдактарам якога Беліч быў з 1913 па 1960 гады[11].
У 1928 годзе пад заступніцтвам Аляксандра Беліча ў Бялградзе быў заснаваны Камітэт рускай культуры (сербахарв.: Руски културни одбор) і ў 1933 годзе па яго ініцыятыве быў пабудаваны Рускі дом імя імператара Мікалая II, які стаў цэнтрам культурнага, навуковага і рэлігійнага жыцця расійскай эмігранцкай абшчыны ў міжваеннай Югаславіі[12].
З 1937 па 1960 гады быў прэзідэнтам Сербскай акадэміі навук і мастацтваў[13]. У 1958 годзе ўзначальваў югаслаўскую дэлегацыю на IV міжнародным з'ездзе славістаў, які праходзіў у Маскве[5].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Працы па дыялекталогіі, гісторыі, граматыцы сучаснай сербскай мовы («Гісторыя сербскахарвацкай мовы», т. 1—2, 1950—1951 і інш.). Зрабіў значны ўклад у параўнальную граматыку славянскіх моў («Паходжанне праславянскай дзеяслоўнай сістэмы», 1935, і інш.). У сваіх поглядах на агульнае мовазнаўства далучаўся да младаграматызму, пазней адышоў ад іх і стварыў т.зв. бялградскую школу. Асноўныя лінгвістычныя погляды выклаў у кнізе «Аб прыродзе і развіцці мовы» (т. 1—2, 1941—59)[9].
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118959522 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
- ↑ Aleksandar Belić // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ а б Александр Белич (руск.) (doc). Вестник РАН. Вестник РАН. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 9 ліпеня 2012.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118959522 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 сакавіка 2015.
- ↑ Белич Александр — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (3-е выданне)
- ↑ А. Г. Шешкен. Александр Белич и русский Белград (руск.) (pdf). Славянский вестник. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 4 ліпеня 2012.
- ↑ а б Беліч Аляксандр. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- ↑ Беліч Аляксандр Іванавіч (руск.)(недаступная спасылка). Інфармацыйная сістэма «Архівы Расійскай акадэміі навук». Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 9 ліпеня 2012.
- ↑ Издања која препоручујемо (серб.)(недаступная спасылка). Српска академија наука и уметности. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2012. Праверана 9 ліпеня 2012.
- ↑ Бібліятэка «Рускага Дому» ў Бялградзе на афіцыйным сайце Расійскага цэнтра навукі і культуры «Рускі дом».
- ↑ Историјат Академије (серб.)(недаступная спасылка). Српска академија наука и уметности. Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2012. Праверана 9 ліпеня 2012.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беліч Аляксандр. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Беліч
- Профіль Беліч Аляксандр Іванавіч на афіцыйным сайце РАН
- Нарадзіліся 2 жніўня
- Нарадзіліся ў 1876 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Бялградзе
- Памерлі 26 лютага
- Памерлі ў 1960 годзе
- Памерлі ў Бялградзе
- Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)
- Дактары навук
- Выпускнікі МДУ
- Выпускнікі Адэскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Члены АН СССР
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Постаці сербскага мовазнаўства
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925)
- Замежныя члены АН СССР
- Рэктары Бялградскага ўніверсітэта