Аляксандр Васілевіч Сідарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Васілевіч Сідарэнка
укр.: Олександр Васильович Сидоренко
Дата нараджэння 6 (19) кастрычніка 1917
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 1982(1982-03-23) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, геолаг
Навуковая сфера геалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук і спіс правадзейных членаў АН СССР[d]
Альма-матар
Партыя
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Васілевіч Сідар́энка[1] (укр.: Олександр Васильович Сидоренко; 19 кастрычніка 1917 — 23 сакавіка 1982) — савецкі геолаг, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, доктар геолага-мінералагічных навук (1952), акадэмік Акадэміі навук СССР (1966), віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук СССР (1975—1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Новамікалаеўка Старабельскага павета Харкаўскай губерні. Скончыў рабфак. Паступіў на геалагічны факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1940 годзе. Працаваў асістэнтам на кафедры мінералогіі і вучыўся ў аспірантуры[2]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт. Удзельнік Сталінградскай бітвы. Быў цяжка паранены і пасля лячэння кароткі час выкладаў у 1-м Ленінградскім артылерыйскім вучылішчы імя Чырвонага Кастрычніка[2]. Пасля дэмабілізацыі ў 1943 годзе працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела карысных выкапняў Геалагічнага інстытута Туркменскага аддзялення Акадэміі навук СССР. У 1950 годзе быў прызначаны намеснікам Старшыні Прэзідыума Кольскага філіяла Акадэміі навук СССР у Апатытах, у 1952 годзе стаў старшынёй Прэзідыума[2].

У 1952 годзе А. В. Сідарэнка абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «К минералогии и геохимии континентальных толщ пустыни Каракум», у 1953 годзе быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР[2]. У 1955—1959 гадах займаў пасаду дырэктара Геалагічнага інстытута Кольскага філіяла АН СССР.

З 1961 года А. В. Сідарэнка ў Маскве. У 1961—1963 гадах на пасадзе першага намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў РСФСР па каардынацыі навукова-даследчых работ, у 1962—1963 гадах — Міністр геалогіі і аховы нетраў СССР, у 1963—1965 гадах — старшыня Дзяржаўнага геалагічнага камітэта — міністр СССР, у 1965—1975 гадах — Міністр геалогіі СССР[2]. Адначасова ў 1962—1976 гадах загадваў лабараторыяй літалогіі старажытных асадкава-метаморфізаваных тоўшч Геалагічнага інстытута АН СССР[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя працы па працэсах мінералаўтварэння ва ўмовах пустыні і тундры, літалогіі старажытных метамарфічных парод, заканамернасцях працэсаў гіпергенезу, асадкавай геалогіі дакембрыю[1]. Сфармуляваў гісторыка-геалагічны прынцып аналізу прыродных з’яў, які разглядае геалагічную гісторыю Зямлі ад архея да кайнозоя як адзіны бесперапынна-перарывісты працэс[3]. Член Усесаюзнага мінералагічнага таварыства з 1947 года.

Па ініцыятыве А. В. Сідарэнкі былі створаны Усесаюзны навукова-даследчы інстытут эканомікі мінеральнай сыравіны і геолагаразведачных работ (Масква), Усесаюзны інстытут сінтэзу мінеральнай сыравіны (Аляксандраў), Усесаюзны інстытут марской геалогіі і геафізікі (Рыга), Навукова-даследчы інстытут марской геафізікі (Краснадар), навукова-вытворчыя аб’яднанні «Севморгео» (Ленінград) і «Южморгео» (Краснадар), праведзены Усесаюзныя нарады геолагаў па асадкавай геалогіі дакембрыю ў Петразаводску (1963), Апатытах (1964) і Кіеве (1965)[2]. Прымаў удзел у рабоце XX (Мексіка, 1956), XXI (Данія, 1960), XXV (Аўстралія, 1976) сесій Міжнароднага геалагічнага кангрэса[2].

Пад непасрэдным кіраўніцтвам А. В. Сідарэнкі быў ажыццёўлены шэраг мер, накіраваных на развіццё даследаванняў у новых перспектыўных напрамках, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы геалагічных вытворчых арганізацый, эксперыментальнай базы інстытутаў і творчых сувязяў навукі з вытворчасцю. Шмат часу ён удзяляў паляпшэнню каардынацыі даследаванняў ў інстытутах Міністэрства геалогіі, Акадэміі навук СССР і акадэмій навук саюзных рэспублік і ў вышэйшых навучальных установах.

У розны час займаў пасады намесніка галоўнага рэдактара часопіса «Весткі Карэльскага і Кольскага філіялаў АН СССР» (1957—1959), члена рэдакцыйнай калегіі часопіса «Літалогія і карысныя выкапні» (1963—1967), галоўнага рэдактара выдання «Геалогія СССР», члена рэдакцыйнай калегіі часопіса «Весці Акадэміі навук СССР. Серыя геалагічная», галоўнага рэдактара выдання «Гідрагеалогія СССР», галоўнага рэдактара выдання «Геалагічная будова СССР і заканамернасці размяшчэння карысных выкапняў»[2].

Выбіраўся дэлегатам XXIII, XXIV, XXV, XXVI з’ездаў КПСС, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 7—10 скліканняў.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У гонар А. В. Сідарэнкі названы мінерал сідарэнкіт[4][5] (руск.), від водарасцяў Murmania sidorenkia Lubtsov, 1979, праспект у горадзе Апатыты. У 1983 годзе ў гонар акадэміка А. В. Сідарэнкі Пошта СССР выпусціла марку з яго партрэтам. На будынку Інстытута літасферы і дома, у якім жыў А. В. Сідарэнка ў Маскве, будынку Геалагічнага інстытута КНЦ РАН у Апатытах устаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]