М
| Літара М | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| Кірыліца | |||||||
| А | Б | В | Г | Ґ | Д | Ђ | |
| Ѓ | Е | (Ѐ) | Ё | Є | Ж | З | |
| Ѕ | И | (Ѝ) | І | Ї | Й | Ј | |
| К | Л | Љ | М | Н | Њ | О | |
| П | Р | С | Т | Ћ | Ќ | У | |
| Ў | Ф | Х | Ц | Ч | Џ | Ш | |
| Щ | Ъ | Ы | Ь | Э | Ю | Я | |
| Гістарычныя літары | |||||||
| (Ҁ) | (Ѹ) | Ѡ | (Ѿ) | (Ѻ) | Ѣ | Ꙗ | |
| Ѥ | Ꙉ | ІѢ | Ѧ | Ѫ | Ѩ | Ѭ | |
| Ѯ | Ѱ | Ѳ | Ѵ | (Ѷ) | Ꙟ | Ꚉ | |
| Літары неславянскіх моў | |||||||
| Ӑ | Ӓ | Ә | Ӛ | Ӕ | Ғ | Ӷ | |
| Ҕ | Ӗ | Ҽ | Ҿ | Ӂ | Җ | Ӝ | |
| Ҙ | Ӟ | Ӡ | Ӥ | Ӣ | Ӏ | Ҋ | |
| Қ | Ҟ | Ҡ | Ӄ | Ҝ | Ԟ | Ӆ | |
| Ӎ | Ҥ | Ң | Ӊ | Ӈ | Ӧ | Ө | |
| Ӫ | Ҩ | Ҧ | Ҏ | Ҫ | Ҭ | Ӳ | |
| Ӱ | Ӯ | Ү | Ұ | Ҳ | Һ | Ҵ | |
| Ӵ | Ҷ | Ӌ | Ҹ | Ӹ | Ҍ | Ӭ | |
| Заўвага. Знакі у дужках не маюць статусу (самастойных) літар. | |||||||
М, м — чатырнаццатая літара беларускага алфавіта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з кірыліцкай М («мыслеце»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Μ («мі»). У старабеларускім графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі [м], [м’] (масло, минута). Мела таксама лічбавае значэнне «сорак». У рукапісах XIV — XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. У XVI ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
Беларуская мова
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай беларускай мове абазначае санорныя змычна-праходныя губна-губныя зычныя гукі [м], [м’] (мара, мядунка — [м'адунка]). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную формы. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (МБА, МАЗ), як умоўнае скарачэнне слоў «метр» (30 м), «мора» (Балтыйскае м.). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «трынаццаты» (група «М»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 9м).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 5. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
