Аляксандр Васільевіч Топчыеў
Аляксандр Васільевіч Топчыеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 ліпеня (9 жніўня) 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1962[1] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | хімія і нафтахімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Пётр Паўлавіч Шарыгін[d] |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Сайт | gubkin.ru/gallery/portra… |
Аляксандр Васільевіч То́пчыеў[2] (руск.: Александр Васильевич Топчиев; 9 жніўня 1907 — 27 снежня 1962) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1944), прафесар (1944), акадэмік Акадэміі навук СССР (1949), правадзейны член Балгарскай і Чэхаславацкай Акадэмій навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук Румыніі і Германскай акадэміі навук, ганаровы член Венгерскай акадэміі навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў слабадзе Міхайлаўка (сучасны горад у Валгаградскай вобласці Расіі). Скончыў 7 класаў школы і паступіў на вучобу хімічнае аддзяленне тэхнікума саматужнай вытворчасці ВСНГ РСФСР у Маскве[3]. Тэхнікум скончыў у 1925[3] годзе, выкладаў у ім у 1925—1928[4] гадах і паступіў у Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут. Інстытут скончыў у 1930 годзе і застаўся працаваць у ім аспірантам-асістэнтам на кафедры арганічнай хіміі, у 1932—1938 гадах — яе дацэнт[3]. У 1937 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О нитровании окислами азота углеводородов и других органических соединений»[3]. У 1938—1941 гадах працаваў у Маскоўскім тэхналагічным інстытуце харчовай прамысловасці, дзе займаў пасаду загадчыка кафедры арганічнай хіміі. У 1942—1962 гадах А. В. Топчыеў у Маскоўскім нафтавым інстытуце, дзе займаў пасады загадчыка кафедры арганічнай хіміі і хіміі нафты і дырэктара інстытута (у 1943—1947 гадах). У 1944 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Некоторые новые пути нитрования углеводородов»[3]. Адначасова з працай у Маскоўскім нафтавым інстытуце з 1947 па 1949 год займаў пасаду намесніка міністра вышэйшай адукацыі СССР. У 1958 годзе ўзначаліў Інстытут нафтахімічнага сінтэзу Акадэміі навук СССР.
4 чэрвеня 1949 года абраны правадзейным членам Акадэміі навук СССР, у 1949—1958 гадах — галоўны вучоны сакратар яе Прэзідыума, у 1958—1962 гадах — віцэ-прэзідэнт.
Памёр А. В. Топчыеў 27 снежня 1962 года ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках[3].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 300 навуковых прац па даследаванню галагенавання, нітравання, алкіліравання і полімерызацыі вуглевадародаў, па сінтэзе і даследаванні фотахімічных уласцівасцей крэмнійарганічных злучэнняў. Займаўся вывучэннем складу і ўласцівасцей нафты і прадуктаў яе перапрацоўкі.
Сярод апублікаванага:
- Избранные труды в 3-х кн. — М.: Наука, 1965.;
- Соединения фтористого бора как катализаторы в реакциях алкилирования, полимеризации и конденсации. — М.; Л.: Гостоптехиздат, 1949.;
- Фтористый бор и его соединения как катализаторы в органиче-ской химии. — М.: Изд-во Акад. наук СССР, 1956. — 356 с.: граф. — (Академия наук СССР. Институт нефти) (у сааўтарстве);
- Значение нефти в производстве современных синтетических материалов. — М.: Изд-во Акад. Наук СССР. 1959. (у сааўтарстве);
- Современное международное положение и задачи ученых: Выступление на 2-й Пагуошской конференции ученых в Лак-Бопорте (Канада) // Международная жизнь. 1958. № 6.
А. В. Топчыеў таксама займаў пасады
- намесніка старшыні Камісіі Прэзідыума Акадэміі навук СССР па аднаўленню і рэканструкцыі нафтавай прамысловасці СССР (у 1947—1953 гадах);
- намесніка старшыні Камісіі Прэзідыума Акадэміі навук СССР па садзейнічанню аднаўленню Масквы (у 1949—1953 гадах),
- намесніка старшыні Расійскага Палесцінскага таварыства (у 1951—1954 гадах);
- старшыні Камісіі па аказанню навуковай дапамогі нафтавай прамысловасці (1951—1956);
- старшыні Камісіі Акадэміі навук СССР па паўправаднікам (1953—1954);
- старшыні Камісіі Акадэміі навук СССР па распрацоўцы і выданню навуковай спадчыны Д. І. Мендзялеева (1953—1962);
- старшыні Навукова-тэхнічнага савета па каардынацыі навуковых даследаванняў ў галіне хімічнай перапрацоўкі нафтавых вуглевадародаў (1954—1960);
- намесніка старшыні прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР (1954—1962);
- старшыні Навукова-тэхнічнага савета па каардынацыі навукова-даследчых работ па праблеме «Склад і ўласцівасці нафт і нафтапрадуктаў і метады іх даследавання» (1956—1960);
- старшыні Нацыянальнага камітэта па нафце (1958—1962);
- старшыні секцыі «Ізатопы» Навукова-тэхнічнага савета Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў СССР па выкарыстанню атамнай энергіі (1960—1961)
- члена Савета Акадэміі навук СССР па вывучэнню вытворчых сіл (1950—1953)
- старшыні Праўлення Асацыяцыі садзейнічання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у СССР (1957—1962);
- старшыні Савецкага Пагуошскага камітэта (1957—1962) і інш.[3]
У 1957—1961 гадах узначальваў рэдакцыйную калегію серыі выданняў «Навукова-папулярная літаратура», у 1961—1962 гадах — рэдакцыйна-выдавецкі камітэт Акадэміі навук СССР. З 1961 года быў галоўным рэдактарам часопіса «Нефтехимия», з 1962 года — старшынёй рэдакцыйнай калегіі міжнароднага штогодніка «Наука и человечество»[3].
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета РСФСР у 1955—1962 гадах[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1953, 1957), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945), медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш. Лаўрэат Сталінскай прэміі 1950 года і Ленінскай прэміі 1962 года.
Зноскі
- ↑ а б Топчиев Александр Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.
- ↑ а б в г д е ё ж з Топчиев Александр Васильевич // Архивы Российской академии наук (руск.)
- ↑ Топчиев Александр Васильевич Архівавана 17 студзеня 2022. (руск.) // Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкіна
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- То́пчыеў Аляксандр Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 489. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- То́пчиев Алнксандр Васльевич // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 94. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце Расійскай акадэміі навук (руск.)
- Топчиев Александр Васильевич Архівавана 17 студзеня 2022. (руск.) // Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і газу імя І. М. Губкіна
- Топчиев Александр Васильевич // Архивы Российской академии наук (руск.)
- Академик Топчиев Александр Васильевич // Российский Пагуошский комитет при Президиуме Российской академии навук (руск.)
- Александр Васильевич Топчиев. 105 лет со дня рождения. Архівавана 26 верасня 2019. // Вестник Волгоградского отделения Русского географического общества (руск.)
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ва Усць-Мядзведзіцкай акрузе
- Памерлі 27 снежня
- Памерлі ў 1962 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых вытворчасцей
- Дактары хімічных навук
- Правадзейныя члены АН СССР
- Члены КПСС
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Акадэмікі Балгарскай АН
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хімікі СССР
- Хімікі XX стагоддзя
- Выкладчыкі Расійскага хіміка-тэхналагічнага ўніверсітэта
- Віцэ-прэзідэнты РАН
- Галоўныя навуковыя сакратары Расійскай акадэміі навук
- Замежныя члены Балгарскай АН
- Замежныя члены Чэхаславацкай АН
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 5-га склікання
- Дэлегаты XXII з’езда КПСС