Аляксандр Віктаравіч Чыж
Аляксандр Чыж | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Аляксандр Віктаравіч Чыж | |
Нарадзіўся | 10 лютага 1997[1] (22 гады) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 185 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазіцыя | абаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 2 | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2014 — | ![]() |
6 (0) |
2017 | → ![]() |
13 (1) |
Нацыянальная зборная** | ||
2015 | ![]() |
3 (0) |
2017 — 2018 | ![]() |
4 (0) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Аляксандр Чыж (нар. 10 лютага 1997, Бяроза) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама».
Змест
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец ДЮСШ горада Бярозы, з 2014 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама», дзе пазней замацаваўся ў аснове.
У студзені 2017 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[2]. Да сезону 2017 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай, але пачаў яго ў дублі. У маі трэнерам асноўнай каманды быў прызначаны Сяргей Гурэнка, які раней кіраваў рэзервовым складам, пасля чаго Чыж стаў прыцягвацца да асноўнага складу. 10 мая 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць «Мінска» (2:0) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану» да канца сезону 2017[3]. У складзе «Нафтана» здолеў замацавацца ў асноўным складзе ў цэнтры абароны.
У студзені 2018 года вярнуўся ў «Дынама»[4]. У сезоне 2018 чаргаваў выступленні ў дублі і ў асноўнай камандзе, у кастрычніку не гуляў з-за траўмы.
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
У 2015 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Літвы (2:1).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | дубль | Дынама | ![]() |
2 | 0 |
2015 | дубль | Дынама | ![]() |
22 | 1 |
2016 | дубль | Дынама | ![]() |
19 | 1 |
2017 (1) | Д1 | Дынама | ![]() |
1 | 0 |
2017 (2) | Д1 | Нафтан | ![]() |
13 | 1 |
2018 | Д1 | Дынама | ![]() |
5 | 0 |
Зноскі
- ↑ Aleksandr Chyzh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Дублеры минского «Динамо» Кийко, Чиж, Плотников и Крайко подписали контракты с клубом
- ↑ Минское "Динамо" отдало Александра Чижа в аренду "Нафтану"
- ↑ Динамовцы вышли из отпуска.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
Дынама Мінск
|
---|
1 Шпакоўскі (б) • 2 Чыж • 3 Швяцоў • 4 Шытаў (к) • 6 Яхая • 7 Фатаі • 8 Капленка • 9 Суша • 10 Данілу • 12 Кічын • 13 Залескі • 14 Ксенафонтаў • 15 Цігіеў • 17 Зубовіч • 18 Трэбоціч • 19 Лях • 20 Біланог • 21 П. Іваноў • 22 Халімончык • 23 Аляхновіч • 24 Дземчанка • 25 Гаўрыловіч • 26 Галавіч • 27 Вяргейчык • 29 Ложкін • 30 Шапко (б) • 33 Ятчанка • 44 М. Іваноў • 49 Плотнікаў (б) • Кавалёў • Лапун • Трэнер: Сяргей Гурэнка |