Арцём Барысавіч Сарока
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Арцём Барысавіч Сарока | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 красавіка 1992[1][2][…] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Арсенал | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 49 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Арцём Сарока (нар. 1 красавіка 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік дзяржынскага «Арсенала».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскай СДЮШАР «Трактар», з 2010 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. З 2012 года пачаў часам трапляць на лаўку запасных у асноўнай камандзе БАТЭ. У якасці запаснога брамніка выйграў Суперкубкі Беларусі 2013 і 2014.
З сярэдзіны 2014 года замацаваўся ў якасці другога брамніка БАТЭ. 11 кастрычніка 2014 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў кубкавым матчы са «Слуцкам» (2:1), а 22 лістапада 2014 года згуляў свой першы матч у чэмпіянаце Беларусі (з «Гомелем», 4:0).
У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[4]. У сезоне 2015 гуляў у асноўным за дубль, за галоўную каманду правёў два матчы ў чэмпіянаце ў канцы сезона і тры матчы ў Кубку Беларусі. Сезон 2016 пачаў на лаўцы запасных, але пасля зыходу ўлетку з каманды асноўнага брамніка Сяргея Чэрніка стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.
У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у малдаўскі «Мілсамі»[5], аднак не здолеў дамовіцца аб пераходзе. У сакавіку быў на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[6], аднак у выніку быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[7]. У пачатку сезона 2017 быў асноўным брамнікам клуба з Мінскага раёна, пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2017 года стала вядома, што Сарока пакіне «Іслач», і неўзабаве было абвешчана аб арэндзе брамніка жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[8]. За жодзінцаў у другой палове 2017 года правёў 6 матчаў. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].
У студзені 2018 года перайшоў з БАТЭ ў «Слуцк»[10], дзе стаў другім брамнікам пасля Барыса Панкратава. Згуляўшы ў двух матчах, у ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкую каманду[11] і неўзабаве папоўніў склад сталічнага «Промня»[12]. Спачатку быў другім брамнікам пасля Дзяніса Шэліхава, з кастрычніка заняў месца ў аснове.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, часам саступаў месца ў складзе Арсену Бегларану.
У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з «Віцебскам» і ў хуткім часе падпісаў кантракт з клубам[13]. У сезоне 2020 чаргаваўся ў складзе з Дзмітрыем Гушчанкам, на наступны год саступіў яму месца асноўнага брамніка. У сезоне 2022 не трапіў у заяўку «Віцебска», а ў чэрвені Камітэт АБФФ па статусу і пераходам фубталістаў надаў брамніку статус свабоднага агента[14].
У ліпені 2022 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[15]. Стаў другім брамнікам каманды, у сезоне 2022 правёў адзін матч у Вышэйшай лізе. У лютым 2023 года падоўжыў пагадненне з дзяржынскім клубам[16]. У сезоне 2023 дапамог «Арсеналу» перамагчы ў Першай лізе.
У студзені 2024 года стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[17]. У ліпені 2024 года пакінуў «Славію»[18] і вярнуўся ў «Арсенал»[19].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2012—2013 гадах быў асноўным брамнікам моладзевай зборнай Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (3): 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (4): 2013, 2014, 2015, 2016
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2023
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Artem Soroko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Artem Soroko // FBref
- ↑ Сороко Артем — Беларуская федэрацыя футбола. Праверана 30 мая 2020.
- ↑ Сороко, Яблонский и Климович продлили контракты с БАТЭ (руск.). football.by (24 лютага 2015). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ "Артем Сороко проходит просмотр в "Милсами"". football.by(руск.). 2017-01-23. Праверана 2023-12-06.
- ↑ Юрий Пунтус: «Сороко в «Славии» на коротком просмотре со 2 по 7 марта. И мне надо максимально увидеть в нем что-то» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ БАТЭ отдал Артема Сороко в аренду "Ислочи" (руск.). football.by (7 сакавіка 2017). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" объявил об аренде у БАТЭ Артема Сороко (руск.). football.by (1 жніўня 2017). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (29 лістапада 2017). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Вратарь БАТЭ перешел в "Слуцк" (руск.). football.by (26 студзеня 2018). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Артем Сороко покинул СФК "Слуцк" (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (24 ліпеня 2018). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Артём Сороко подписал контракт с «Лучом» (руск.). Афіцыйны сайт мінскага «Промня».
- ↑ Вратарь Сороко подписал контракт с "Витебском" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (17 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2023. Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ БФФ наделила Артема Сороко статусом свободного агента и другие решения Комитета по статусу и переходам (руск.). football.by (22 чэрвеня 2022). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Сороко стал футболистом дзержинского "Арсенала" (руск.). football.by (14 ліпеня 2022). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ "Арсенал" продлил контракт с Сорокой и снова подписал Санько (руск.). football.by (24 лютага 2023). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Артем Сороко подписал контракт со "Славией" (руск.). football.by (26 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Голкипер Артем Сороко расстался со "Славией" (руск.). pressball.by (8 ліпеня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.
- ↑ Артем Сороко вернулся в "Арсенал" (руск.). football.by (11 ліпеня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Прамень Мінск
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
- Ігракі ФК Славія Мазыр