Аляксандр Мітрафанавіч Горб
Аляксандр Мітрафанавіч Горб | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 жніўня 1941 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Аляксандр Мітрафанавіч Горб (нар. 19 жніўня 1941, с. Скародыстык, Чарнабаеўскі раён, Чаркаская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар, мастак, музычны майстар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1963 годзе Крымскае мастацкае вучылішча. У 1963 годзе працаваў памочнікам рэжысёра на Крымскай студыі тэлебачання, у 1963—1966 гадах выкладчык спецдысцыплін у Сімферопальскай мастацкай школе.
У 1972 годзе скончыў архітэктурны факультэт Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна. З 1972 працуе ў інстытуце «БелНДІПгорадабудаўніцтва» на пасадзе архітэктара (1972—1974), старэйшага архітэктара (1974—1976), кіраўніка групы архітэктараў (1976—1987), галоўнага архітэктара праектаў (1987—2012), галоўнага спецыяліста па архітэктуры (з 2012). У 1983 годзе скончыў спецыяльны факультэт падрыхтоўкі кадраў па перспектыўных кірунках навукі і тэхнікі пры Маскоўскім архітэктурным інстытуце па спецыяльнасці «архітэктура і горадабудаўніцтва».
Член Саюза архітэктараў з 1977 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Пад яго кіраўніцтвам у якасці аўтара праектаў і галоўнага архітэктара праектаў выканана больш 50 праектаў. Асноўныя з іх: генеральны план г. Горкі (1972); ПДП цэнтра г. Горкі (1973); ПДП Задняпроўскага раёна г. Магілёва (1976); ПДП цэнтра г. Магілёва (1978); генеральныя планы г. Магілёва (1981, 2003, 2013); канцэпцыя генеральнага плана г. Магілёва (1998); дэталёвы план цэнтральнай часткі г. Магілёва з праектам рэгенерацыі гістарычнай зоны (2005); дэталёвы план жылога раёна «Казіміраўка» ў г. Магілёве (2008); дэталёвы план жылога раёна «Зялёны Луг» у г. Магілёве (2010); генеральны план г. Гродна (1986); праект рэгенерацыі цэнтра г. Гродна (1989); дэталёвы план адміністрацыйна-дзелавой і культурна-спартыўнай зоны агульнагарадскога цэнтра г. Гродна (1990); схемы планіроўкі жылых раёнаў, якія прылягаюць да г. Гродна (паўднёвы, паўночны, заходні, «Ласосна», «Грандзічы») (1989-93); ПДП паўночна-ўсходняга жылога раёна ў г. Гродна (1988); ПДП жылога раёна «Ласосна» ў г. Гродна (1991); схема генеральнага плана г. Шклова і дэталёвы план цэнтральнай часткі горада (1999); горадабудаўнічае абгрунтаванне размяшчэння завода па вытворчасці газетнай паперы ў г. Шклове (2004); генеральны план г. Шклова (2013); генеральны план г. Барысава (2007); дэталёвы план цэнтра г. Барысава (2013); дэталёвы план жылога раёна «Аэрапорт» у г. Полацку (2009); горадабудаўнічае абгрунтаванне выбару пляцоўкі для размяшчэння Беларускай АЭС (Магілёўскі рэгіён) (2007—2008); генеральны план г. Скідзеля (1990, 2010); генеральны план і ПДП цэнтра г.п. Сапоцкіна Гродзенскай вобласці (1991—1992); ПДП цэнтра г.п. Воранава Гродзенскай вобласці (1977); дэталёвы план адміністрацыйна-дзелавой і культурна-спартыўнай зоны агульнагарадскога цэнтра г. Гродна (1990). Удзельнічаў у распрацоўцы і ў якасці галоўнага архітэктара праектаў; дэталёвы план раёна «Вымяральнік» у г. Наваполацку (2006); генеральны план г.п. Шуміліна Віцебскай вобласці (2007); ; генеральны план г. Мсціслава (2010); дэталёвы план цэнтральнай часткі г. Мсціслава з праектам рэгенерацыі гістарычнай зоны (2010); генеральны план г. Жодзіна (2009); генеральны план г. Хоцімска Магілёўскай вобласці (2010); генеральны план г. Белаазёрска Брэсцкай вобласці (2010); генеральны план г. Жыткавічы Гомельскай вобласці (2011).
Апроч архітэктурнай дзейнасці А. М. Горб на прафесійным узроўні займаецца жывапісам і іншымі відамі выяўленчага мастацтва. У 2011 адбылася яго персанальная выстаўка — 150 творчых прац. Займаецца вырабам музычных інструментаў, канструяваннем і вырабам класічных гітар, у 1996 аднавіў старажытны інструмент — лютню.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны Ганаровым знакам «БелНДІПгорадабудаўніцтва» «За творчую працу» (2010), Ганаровымі граматамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (1995, 2003, 2010), граматай Саюза архітэктараў (2011), граматамі за творчыя і працоўныя поспехі ў калектыве інстытута.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Горб Александр Митрофанович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Горб Александр Митрофанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 19 жніўня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
- Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
- Выпускнікі МАРХІ
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Горадабудаўнікі Беларусі
- Архітэктары Горак
- Архітэктары Магілёва
- Архітэктары Гродна
- Архітэктары Полацка
- Архітэктары Наваполацка
- Архітэктары Барысава
- Архітэктары Скідзеля
- Архітэктары Жодзіна
- Мастакі Беларусі
- Майстры музычных інструментаў