Аляксандр Аляксандравіч Пазняк

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксандр Пазняк)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Пазняк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Аляксандравіч Пазняк
Нарадзіўся 23 ліпеня 1994(1994-07-23)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гарадзея
Нумар 72
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2000 — 2009 Беларусь ДЮСШ Ліда
2009 — 2011 Беларусь Нёман (Гродна)
Клубная кар’ера*
2011 — 2016 Беларусь Нёман (Гродна) 60 (0)
2014   Беларусь Ліда 13 (0)
2017 — 2018 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 10 (0)
2018   Беларусь Гарадзея 26 (1)
2019 Беларусь Нёман (Гродна) 2 (0)
2019 — Беларусь Гарадзея 1 (0)
Нацыянальная зборная**
2013 — 2016 Беларусь Беларусь (да 21) 33 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 кастрычніка 2016.

Аляксандр Пазняк (нар. 23 ліпеня 1994, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гарадзея».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у роднай Лідзе, але першым прафесійным клубам стаў гродзенскі «Нёман», за дубль якога пачаў гуляць з 2011 года. На наступны год трывала замацаваўся ў дублі, а ў сезоне 2013 ужо пачаў трапляць на лаўку запасных у асноўнай камандзе.

У красавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[2], якая гуляла ў Першай лізе. У складзе лідскага клуба трывала гуляў у аснове, правёў 13 поўных матчаў. У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Нёман»[3].

Пасля вяртання некаторы час гуляў за дубль, а 14 верасня 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра», адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Пазней стаў трывала трапляць у стартавы склад як цэнтральны, а часам левы абаронца. Сезон 2015 пачаў ужо ў якасці жалезнага іграка асновы.

У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Нёманам»[4]. У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у салігорскі «Шахцёр», і ў выніку ў лютым 2017 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[5]. Сезон 2017 пачынаў у стартавым складзе салігорцаў, але пазней стаў у асноўным заставацца на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль.

У студзені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Гарадзеі»[6]. У гарадзейскай камандзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Салігорск[7].

У студзені 2019 года стала вядома, што абаронца пакідае салігорскі клуб і можна вярнуцца ў «Нёман»[8]. У лютым 2019 года пасля прагляду падпісаў двухгадовы кантракт з гродзенскім клубам[9]. Аднак, згуляў за асноўную каманду гродзенцаў толькі ў двух матчах, астатні час выступаў за дубль. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Нёман»[10] і неўзабаве зноў стаў іграком «Гарадзеі», падпісаўшы кантракт на 1,5 года[11].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2013—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, дзе з’яўляўся асноўным левым абаронцам.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Нёман Беларусь 9 1
2012 дубль Нёман Беларусь 26 1
2013 дубль Нёман Беларусь 29 1
2014 (1) Д2 Ліда Беларусь 13 0
2014 (2) Д1 Нёман Беларусь 10 0
2015 Д1 Нёман Беларусь 23 0
2016 Д1 Нёман Беларусь 27 0
2017 Д1 Шахцёр Беларусь 10 0
2018 Д1 Гарадзея Беларусь 26 1
2019 (1) Д1 Нёман Беларусь 2 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]