Аляксандр Уладзіміравіч Строцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Уладзіміравіч Строцкі
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1952(1952-10-05) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, уролаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1991)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Уладзіміравіч Стро́цкі[2] (нар. 5 кастрычніка 1952) — беларускі вучоны, урач-уролаг. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1997)[3]. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2017)[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Старае Сяло (Мінскі раён, Мінская вобласць Беларусі). У 1976 годзе скончыў лячэбны факультэт[5] Мінскага медыцынскага інстытута. У 1976—1977 гадах праходзіў інтэрнатуру па хірургіі на базе Мінскай абласной бальніцы, затым працаваў у ёй урачом-ардынатарам[5]. З 1981 года А. У. Строцкі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў (сучасная Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі), асістэнт кафедры уралогіі, з 1992 па 1995 год — дацэнт кафедры уралогіі, з кастрычніка 1995 па 2004 год — прафесар[5]. У 1982 годзе ў Кіеўскім навукова-даследчым інстытуце ўралогіі і захворванняў нырак абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Комбинированное и комплексное лечение опухолей мочевого пузыря с учетом иммунного статуса»[5][6]. Там жа ў 1990 (1991[6]) годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Комбинированное лечение опухолей мочевого пузыря с использованием управляемой локальной ВЧ-гипертермии»[5].

Праходзіў павышэнне кваліфікацыі ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў у 1979 годзе, у Цэнтральным ордэна Леніна інстытуце ўдасканалення ўрачоў у 1986 годзе, ва Універсітэцкай клініцы Вюрцбургскага ўніверсітэта ў 1993 годзе, ва ўралагічным аддзяленні Евангелічнай бальніцы Кенігін Лізавет Герцбергэ ў Берліне ў 1995 годзе[5].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 370[6] навуковых прац, у тым ліку манаграфій і патэнтаў і аўтарскіх паседчанняў на вынаходствы. Асноўныя напрамкі даследаванняў звязаны з лячэннем анкаўралагічных захворванняў, дабраякаснай гіперплазіяй прастаты і эндаскапічнымі аперацыямі ва ўралогіі. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку метады лакальнай гіпертэрміі пры лячэнні рака мачавога пузыра. Упершыню ў Беларусі ўкараніў у практыку трансабдамінальную забрушынную лімфадэнэктамію пры пухлінах яечка, трансабдамінальны доступ пры пухлінах нырак[5]. У 1994 годзе ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь ім праведзена радыкальная прастатэктамія пры раку прастаты[5].

Член Еўрапейскага таварыства ўролагаў, член праўлення Беларускай асацыяцыі ўролагаў[5][6]. Член рэдакцыйных калегій выданняў «Медицинский журнал», «Репродуктивное здоровье», «Медицинская Панорама», «Урология» (Расія)[6].

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Современные возможности и перспективы комбинированного и комплексного лечения опухолей мочевого пузыря. (разам з В. А. Мохартам) // Вестник АМН СССР, 1986, № 6.
  • Современные подходы к лечению рака предстательной железы // Здравохранеие Беларуси, 1995, № 4.
  • Травмы почек : учебно-методическое пособие / А. В. Строцкий, Е. И. Юшко, И. А. Скобеюс; Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Белорусский государственный медицинский университет, Кафедра урологии, анестезиологии и реаниматологии. — Мн.: БГМУ, 2007. — 18, [2] с. : ил. ; 20 см. — 100 экз. — ISBN 978-985-462-692-5.
  • Генитальный пролапс: практическое пособие / Нечипоренко А. Н. , Нечипоренко Н. А. , Строцкий А. В. — Мн.: Вышэйшая школа, 2014. — 400 с. — ISBN 978-985-06-2124-5.
  • Хронический уретропростатит. Современные методы диагностики и лечения : монография / А. А. Гаврусев, А. А. Строцкий, Н. Н. Полещук. — Гродно: Гродненский государственный медицинский университет, 2017. — 111 с. : ил., табл. ; 20 см. — 350 экз. — ISBN 978-985-558-890-1.
  • Эффективность эндоскопического лечения уретероцеле удвоенного мочеточника у детей / Дубров В. И., Строцкий А. В, Шкутов А. О. // Российский вестник детской хирургии, анестезиологии и реаниматологии. Том 10, № 1 (2020).
  • Нейрогенная дисфункция нижних мочевых путей при патологии спинного мозга: методические рекомендации / С. А. Лихачев [и др.]. — Минск, 2010
  • Урология. Учебник / А. В. Строцкий, А. А. Жебентяев, Н. А. Нечипоренко, Д. Н. Руденко. — 2-е изд. — Мн.: Новое знание, 2018. — 224 с. — ISBN 978-985-24-0014-5.
  • Стерильная пиурия / Строцкий А. В., Руденко Д. Н. // Урология, № 7 (июль) 2022.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]