Перайсці да зместу

Падгор’еўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Амхаўскі сельсавет)
Падгор’еўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Падгор’е
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 106
Падгор’еўскі сельсавет на карце
Тэлефонны код +375 212
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Падгор’еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Падгор’е.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Амхаўскі сельсавет у складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Амхавая[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Нядашава, сельсавет перайменаваны ў Нядашаўскі сельсавет[2]. 30 лістапада 2016 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Нядашава 1 у вёску Падгор’е[3]. 16 сакавіка 2017 года Нядашаўскі сельсавет перайменаваны ў Падгор’еўскі сельсавет[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1514 чалавек[5], з іх 94,2 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1106 чалавек[7].

У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009[5]
Амхавая 1 вёска 358 120 325
Амхавая 2 вёска 21 16 22
Быстрык вёска 56 38 51
Галяні 1 вёска 30 21 28
Галяні 2 вёска 6 3 13
Дары вёска 56 37 60
Дубінка 1 вёска 32 23 31
Дубінка 2 вёска 26 19 18
Запруддзе вёска 80 53 73
Зімніца вёска 88 36 85
Князеўка вёска 123 63 111
Нядашава 1 вёска 99 53 83
Нядашава 2 вёска 22 16 22
Падгор’е вёска 534 180 521
Пятровічы вёска 12 11 18
Сідараўка вёска 17 13 24
Стужыца вёска 41 32 29

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

  • Галлё — вёска.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 533. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
  2. ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. ↑ Решение Могилевского районного Совета депутатов от 9 ноября 2016 г. № 32-5 О переносе административного центра Недашевского сельсовета Могилевского района (руск.).
  4. ↑ Решение Могилевского районного Совета депутатов от 16 марта 2017 г. № 26-8 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области (руск.).
  5. 1 2 Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка)
  6. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2024. Праверана 26 лістапада 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.