Анатоль Віктаравіч Трафімчык
Анатоль Віктаравіч Трафімчык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1976 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік, публіцыст |
Прэміі |
Анатоль Віктаравіч Трафімчык (14 лютага 1976 в. Вялікія Круговічы, Ганцавіцкі раён) — беларускі гісторык, літаратар, публіцыст, літаратурны крытык. Кандыдат гістарычных навук.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1993 годзе закончыў школу з залатым медалём і паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1998 годзе па спецыяльнасці настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры (дыплом з адзнакай). Працаваў у Дзяніскавіцкай СШ. Вучыўся ў аспірантуры Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1998—2001 гг. У 2003 годзе скончыў аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны на тэму «Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939—1941 гг.», атрымаў дыплом доктара філасофіі ў галіне гістарычных навук (кандыдата гістарычных навук).
З верасня 2004 да снежня 2007 года працаваў на пасадах дацэнта і старэйшага выкладчыка кафедры філасофіі і гісторыі Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. У 2008 годзе скончыў паліталагічны курс Студый Усходніх пры Варшаўскім універсітэце. У ліпіне 2009 года атрымаў дыплом Школы летняй Варшаўскага ўніверсітэта. Ад верасня 2009 года працаваў на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
У 2011 годзе працаваў метадыст аддзела міжнароднай і сацыякультурнай дзейнасці ДУА «Інстытут культуры Беларусі». У тым жа годзе стыпендыят Універсітэта Лазарскага ў Варшаве. У студзені — жніўні 2012 года — старэйшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Ад верасня 2012 года — навуковы супрацоўнік аддзела тэатральнага мастацтва Цэнтра гуманітарных даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У 2014 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў НАН Беларусі на тэму «Беларуская дзіцячая драматургія».
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Займаецца пытаннямі гісторыі асветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны XX ст., даследую праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы XX ст. Мае каля 150 навуковых публікацый у айчынным і замежным друку па разнастайных праблемах гістарычнай навукі, літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі, дыялекталогіі. Аўтар трох паэтычных зборнікаў «Пасведчанне аб нараджэнні» (Мінск, 1999), «Ноты цноты» (Брэст, 2003), «Лірыка Лірыка» (Баранавічы, 2007) і навуковых кніг па гісторыі «Пра нашу і вашу гісторыю» (Баранавічы, 2011), «Якуб Колас — вядомы і невядомы» (2012), «Беларуская дзіцячая драматургія» (2012), «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь» (2013), «Наш Касцюшка слаўны!» (2017).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Лаўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча ад ПЭН-цэнтра ў 2014 годзе за кнігу «1939 год і Беларусь: забытая вайна»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Кнігі Трафімчыка на kamunikat.org
- творы Трафімчыка на Беларускай палічцы
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Ганцавіцкім раёне
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна
- Выкладчыкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
- Гісторыкі Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Паэты Беларусі
- Кандыдаты гістарычных навук
- Літаратурныя крытыкі Беларусі