Антыбальшавіцкі блок народаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плакету адкрыў Яраслаў Стецько, прэзідэнт антыбальшавіцкага блоку народаў у Бредфордский саборы ў Заходнім Ёркшыры.

Антыбальшавіцкі блок народаў — міжнародная антыкамуністычная палітычная арганізацыя, дзейнасць якой была накіравана на каардынацыю антысавецкага змагання ва Усходняй Еўропе і Азіі. Штаб-кватэра - Мюнхен (Германія).

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Ідэйныя асновы для арганізацыі АБН паклаў яшчэ маніфест Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) у снежні 1940 г. Аднак спробы структурна аформіць арганізацыю былі зроблены толькі ў 1943 го. 25 чэрвеня 1943 г. бандэраўцы правялі падрыхтоўчую нараду прадстаўнікоў паняволеных народаў, а 2122 лістапада 1943 г у Жытомірскіх лясах (в.Будэраж) адбылася нелегальная Першая канферэнцыя паняволенных народаў Усходу Еўропы і Азіі. На ёй быў створаны Нацыянальны камітэт паняволеных народаў для каардынацыі іх «рэвалюцыйнай барацьбы» («рэвалюцыйнага ходання») супраць «расійскага камунізму», прынятая палітычная платформа і маніфест (у канферэнцыі бралі ўдзел два прадстаўнікі Беларускай незалежніцкай партыі: капітан В.Ермаковіч і старэйшы лейтэнант Г.Маліноўскі. Капітан Ермаковіч пад псеўданімам «Дружны» падпісаў рэзалюцыю канферэнцыі). У 1944 г. у Кракаве адбылася новая канферэнцыя прадстаўнікоў «паняволеных народаў», на якой былі выпрацаваны канкрэтныя напрамкі супольнай працы і барацьбы. АБН быў створаны 16 красавіка 1946 г. у Пазінгу каля Мюнхена ў Заходняй Германіі на нелегальнай канферэнцыі дэлегатаў нацыянальна-вызваленчых арганізацый народаў Усходняй Еўропы і Азіі.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

АБН разгортвае актыўную прапагандысцкую працу на Захадзе: высылае звароты на міжнародныя канферэнцыі і кангрэсы, да ўрадаў заходніх краін, у якіх перасцерагаў іх перад «маскоўска-бальшавіцкай небяспекай», арганізуе мітынгі і прэс-канферэнцыі. АБН аказвае падтрымку антыбальшавіцкаму падполлю ў СССР, вядзе шырокую прапаганду. У праграмных дакументах АБН адзначалася: «Разгром бальшавізму і канчатковы падзел Расіі — імперыі — гэта першая мэта АБН, асноўная догма нашага змагання», «Мядзведзя трэба задушыць у яго бярлозе. Бальшавізм знікне аканчальна тады, калі будзе пераможаны ў сваім цэнтры — эвентуальная перамога на перыферыях заўсёды будзе часовай, бо атрутны газ будзе ізноў пранікаць усюды, дзе яшчэ яго няма, паводле закону распаўсюджвання». У той жа час АБН стаяў на прынцыпе поўнай незалежнасці кожнага народа ў яго этнаграфічных межах. АБН супрацоўнічаў з іншымі антыкамуністычнымі міжнароднымі арганізацыямі (у тым ліку з Сусветнай антыкамуністычнай лігай, у склад якой увайшоў у 1967 г., і Еўрапескай радай свабоды), актыўна рэагаваў на падзеі ў СССР. Фактычна арганізацыя даіснавала да распада савецкай імперыі, у якім ёсць і яе заслуга.

Ад самага пачатку ў працы АБН бралі актыўны ўдзел беларускія арганізацыі: Беларуская незалежніцкая партыя, Беларускі нацыянальны цэнтр, Беларуская цэнтральная рада, Беларускі вызваленчы фронт. Вядомыя беларускія дзеячы, як Станіслаў Станкевіч, Уладзімір Тамашчык і Дзмітрый Касмовіч, уваходзілі ў кіраўніцтва АБН. У ЗША існавала група «Беларускія сябры АБН». У яе кіраўніцтва ўваходзілі Анатоль Плескачэўскі, Уладзімір Пеляса і Міхась Сенька. Апроч таго ў склад Блоку ўваходзілі наступныя арганізацыі:

Аднак найбольшую актыўнасць праяўлялі ўсё ж украінскія арганізацыі. Сваю дзейнасць АБН спыніў у 1996 г. у сувязі з выкананнем пастаўленых мэтаў, аднак яшчэ сёння існуюць асобныя групы АБН у ЗША, Бельгіі, Італіі, Аўстраліі, Аргенціне, як Амерыканскія члены АБН, куды ў свой час уваходзіў былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш Старэйшы. Моладзевыя секцыі дзейнічаюць у ЗША і Вялікабрытаніі.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнты АБН[правіць | правіць зыходнік]

Старшыні Народнай рады АБН[правіць | правіць зыходнік]

Генеральныя сакратары[правіць | правіць зыходнік]

  • Ніко Накашыдзэ
  • Ц.Пакорны

Сродкі масавай інфармацыі АБН[правіць | правіць зыходнік]

  • «ABN Correspondence» (1950 — 1996, на англійскай, нямецкай і французскай, пасля толькі на англійскай)
  • «Resistencia y Liberación» (Буэнас-Айрэс)
  • «L’est européen» (Парыж)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]