Арцём Мікітавіч Філіповіч
Арцём Мікітавіч Філіповіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 красавіка 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 1961 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | інфекцыяніст, урач, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | інфекталогія[d] і эпідэміялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1951) і доктар навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Мікалай Іванавіч Лебедзеў |
Узнагароды |
Арцём Мікітавіч Філіповіч[1] (6 красавіка 1901 — 28 снежня 1961) — савецкі вучоны-інфекцыяніст, доктар медыцынскіх навук (1951), прафесар (1951), член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1960).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Еўлічы (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1917 годзе скончыў Петраградскую ваенна-фельчарскую школу і да 1922 года працаваў фельчарам. У 1926 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут медыцынскіх ведаў у Ленінградзе (сучасная Санкт-Пецярбургская дзяржаўная медыцынская акадэмія імя І. І. Мечнікава) і да 1928 года працаваў ўрачом у Барысаве, Мінску і Валагодскай вобласці. У 1928—1930 гг. — ваенны ўрач. З 1930 года ў Беларускім (Мінскім) медыцынскім інстытуце — ардынатар, асістэнт клінікі інфекцыйных хвароб. У 1933 годзе быў арыштаваны і ў 1934 годзе асуджаны на 3 гады як член контррэвалюцыйнай арганізацыі, за шкодніцкую працу ў галіне аховы здароўя[2]. У 1937—1939 гг. займаў пасаду загадчыка аддзяленнем адной з бальніц Мінска. У 1939 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Желчный обмен при некоторых инфекционных заболеваниях»[3]. У 1939—19951 гг. у Іжэўску на пасадзе загадчыка кафедрай інфекцыйных хвароб Іжэўскага медыцынскага інстытута. З 1951 года А. М. Філіповіч зноў у Мінску, дзе да 1961 года займаў пасаду загадчыка кафедрай інфекцыйных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута. Доктарскую дысертацыю на тэму «Банговская инфекция (бруцеллёз) человека»[3] абараніў у 1951 годзе.
Памёр А. М. Філіповіч 28 снежня 1961 года ў Мінску. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У кола навуковых інтарэсаў А. М. Філіповіча ўваходзілі праблемы клінікі, дыягностыкі і лячэння вірусных інфекцый. Займаўся пытаннямі вывучэння крыніц лептаспірозаў на тэрыторыі БССР, сезоннага менінгіту, бруцэлёзу, брушнога тыфу, грыпу і іншых хвароб. Разам з Б. Я. Эльбертам зрабіў апісанне безжаўтушных лептаспірозаў, выкліканых лептаспірай грыпаціфоза і лептаспірай Батавія[3].
Аўтар больш за 60 навуковых прац[3]. Кіраваў падрыхтоўкай 2 доктарскіх і 7 кандыдацкіх дысертацый[3]. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскіх навуковых з’ездаў і канферэнцый. З 1951 года ўваходзіў у склад праўлення Рэспубліканскага навуковага таварыства мікрабіёлагаў, эпідэміёлагаў і інфекцыяністаў[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Філіповіч Арцём Мікітавіч (1901) // Адкрыты спіс
- ↑ а б в г д е Филиппович Артемий Никитич (24.03(06.04). 1901-28.12.1961) Архівавана 24 верасня 2021. (руск.) // Сайт БДМУ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Філіповіч Арцём Мікітавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 206. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
- Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982. (Форма имени: Артем.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Филиппович, Артемий Никитич (доктор медицинских наук; 1901—1961) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Филиппович Артемий Никитич (24.03(06.04). 1901-28.12.1961) Архівавана 24 верасня 2021. (руск.) // Сайт БДМУ
- Учёные, уроженцы Случчины // Наследие слуцкого края (руск.)
- Філіповіч Арцём Мікітавіч (1901) // Адкрыты спіс
- Філіповіч Арцём Мікітавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 6 красавіка
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Еўлічах
- Памерлі 28 снежня
- Памерлі ў 1961 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Дактары навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты АМН СССР
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай медыцынскай акадэміі імя І. І. Мечнікава
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Інфекцыяністы СССР
- Члены КПСС
- Інфекцыяністы Беларусі
- Загадчыкі кафедраў БДМУ