Ераваам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ераваам I
стар.-яўр.: יָרָבְעָם
Jeroboam I.jpg
Партрэт са зборніка біяграфій
Promptuarii Iconum Insigniorum (1553)
Цар Ізраіля
928 да н.э.907 да н.э.
Папярэднік Саламон, як цар аб'яднанага Ізраільскага царства
Пераемнік Надаў

Нараджэнне X стагоддзе да н.э.
  • Ізраільскае царства[d]
Смерць 910 да н.э.
Бацька Нават Яфрэмлянін[d][1][2]
Маці Цэруа[d][3]
Жонка жонка Ераваама I[d]
Дзеці Нават і Авія[d]
Дзейнасць суверэн
Commons-logo.svg Ераваам на Вікісховішчы

Ераваам - першы цар ізраільскі.

Быў рабом цара Саламона, пры якім быў наглядчыкам над чыншавымі. Карыстаючыся непрыхільнасцю народа да Саламона, ён яшчэ пры яго жыцці дамагаўся царскага стальца, але вымушаны быў уцячы ў Егіпет. Пасля смерці Саламона ўзначаліў незадаволеных домам Давыдавым і, калі 10 плямён адкалолася ад Раваама, сына Саламона, стаў іх царом. Будучы царом ізраільскім, увёў паганскае ідалапаклонства, замяніў левіцкіх свяшчэннікаў жрацамі з простага люду, пабудаваў капішчы, увёў спецыяльнае свята ў гонар свайго ідала. Владарства Ераваама працягвалася 22 гады. Сваёй сталіцай ён спачатку абраў Сіхем, а потым перанёс яе ў Фірцах. У час вайны з іудзейскім царом Авіяй Ераваам страціў некалькі сваіх гарадоў і згубіў вялікую колькасць войска, пасля чаго ўжо не мог аднавіць сваю былую моц[4].

Зноскі

  1. Никифор (Бажанов) Иеровоам // Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках. Выпуск IIМ.: 1892. — С. 77–78.
  2. А. Л. Иеровоам // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIIIа. — С. 646.
  3. Церуа // Еврейская энциклопедия: Свод знаний о еврействе и его культуре в прошлом и настоящемСПб.: 1913. — Т. 15. — С. 806.
  4. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 145—146. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]