Першая кніга летапісаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першая кніга летапісаў (דִּבְרֵי־הַיָּמִים)

Ілюстрацыя да 19 раздзела першай кнігі Летапісаў
Раздзел: Гістарычныя
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская
Мясцовасць: Ізраіль, Іўдзея
Папярэдняя (Танах): Нэгэмія
Папярэдняя (праваслаўе): Чацвёртая кніга Царстваў
Наступная: Другая кніга летапісаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пе́ршая кні́га ле́тапісаў (іўр.: דִּבְרֵי־הַיָּמִים Дзіўрэй га-Ямім Алеф), Першая кні́га хронікі (стар.-грэч.: Α΄ Χρονικών, лац.: Liber I Paralipomenon) — кніга Старога Запавету і Танаху. Разам з другой часткай складае Параліпаменан.

Першая частка кнігі (раздзелы 1—9) змяшчае генеалагічныя спісы, датычныя радаводу Давіда, святароў і левітаў, а таксама гараджан Іерусаліма. Яна падводзіць да гісторыі Давіда, якая ахоплівае рэшту Першай кнігі хронік (раздзелы 10—29). У расповедзе пра Давіда няма згадкі пра перыпетыі з Саўлам, грэх Давіда і іншыя благія падзеі ў яго сям’і, пра якія падрабязна распавядаюць Кнігі Цароў. Замест гэтага зроблены акцэнт на прароцтвы Натана. Шмат месца храніст прысвячае справам культу — пераносу Каўчэга Запавету, падрыхтоўцы да будаўніцтва Храма, парадкаванню задач святароў. Таму дапускаюць, што аўтар сам быў набліжаны да служэння ў Храме.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]