Іяфам
Іяфам | |
---|---|
іўр.: יוֹתָם | |
| |
Нараджэнне | 783 да н.э. |
Смерць |
732 да н.э. |
Бацька | Озія, цар іудзейскі[1] |
Дзеці | Ахаз[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іяфам (іўр.: יוֹתָם «Бог — дасканалы», грэч. Ιωαθαμ; лац.: Joatham) — адзінаццаты цар Іўдзейскага царства, сын Озіі (Азарыі).
Заняў пасаду ва ўзросце 25 гадоў і кіраваў краінай 16 год. Гадамі яго валадарства разам з гадамі, калі ён валадарыў са сваім бацькам Озіяй, лічацца 759—732 гг. да н.э. Яго імя таксама згадваецца ў генеалогіі Ісуса ў Евангеллі паводле Мацвея.
Фармальна заняў пасаду цара, калі яго бацька Озія захварэў на праказу, пасяліўся асобна і не мог выконваць царскія паўнамоцтвы. У Бібліі сказана, што ў гэты час Іяфам быў кіраўніком палаца, а таксама валадарыў над зямлёй.
Іяфам лічыцца шануючым Бога царом. Пры ім была пабудавана ўнутраная брама Іерусалімскага Храма, пашыраны сцены вакол Афеля (прадмесця Іерусаліма), а таксама пабудавана мноства маленькіх фартоў, вежаў і фартыфікацый. На яго гады валадарства прыпадае дзейнасць прарокаў Ісайі, Осіі, Амаса, Міхея, да галасоў якіх ён прыслухоўваўся.
Іяфам ваяваў з Рэцынам, царом Сірыі, і Факеем, царом Ізраіля. Іяфам атрымаў перамогу над Аманіцянамі, ад якіх атрымаў у кантрыбуцыю 100 талантаў серабра, а таксама 10 000 кораў пшаніцы і аўса. У Пісанні так сказана пра яго перамогу над Аманіцянамі: «Такі моцны быў Іяфам таму, што клаў шляхі свае перад абліччам Госпада Бога свайго». Тым не менш, за 16 год свайго валадарства Іяфам не здолеў аказаць станоўчы духоўны ўплыў на жыццё народа.
Зноскі
- ↑ 21 // ΠΑΡΑΛΕΙΠΟΜΕΝΩΝ Β
- ↑ 38 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Δ