Магілёў (аэрапорт)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Аэрапорт Магілёў)
| Магілёў | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | ||||||||||
| ІАТА: МГЛ (MVQ) — ІКАА: УМАА (UMOO) | ||||||||||
| Інфармацыя | ||||||||||
| Тып | грамадзянскі | |||||||||
| Краіна | Беларусь | |||||||||
| Дата адкрыцця | 1968 | |||||||||
| Вышыня НУМ | +194 м | |||||||||
| Часавы пояс | UTC+2/+3 | |||||||||
| Час працы | Кругласутачна | |||||||||
| Сайт | avia.of.by/index.… (руск.) | |||||||||
| Узлётна-пасадачныя палосы | ||||||||||
|
||||||||||
Аэрапорт Магілёў — філіял РУП «Белаэранавігацыя», размешчаны недалёка ад горада Магілёў. У 1998 аэрапорту прысвоены статус міжнароднага. У 2002 адбылася рэарганізацыя Дзяржаўнага прадпрыемства «Аэрапорт Магілёў» і ён быў далучаны да РУП «Белаэранавігацыя». З 2003 аднавіліся рэгулярныя палёты на Маскву, Мінск і Калінінград на самалёце Л-410.
Аэрапорт мае асфальтабетонную ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 2566 м і шырынёй 42 м і грунтавую паласу даўжынёй 2000 м і шырынёй 85 м. Прымае паветраныя судны Ту-154, Іл-76 і класам ніжэй, максімальнай узлётнай масай да 171 т. Мае пагранічны, мытны і санiтарна-карантынны кантроль.
Да 1954 года быў ваенным аэрадромам. Размешчаны каля былога прадмесця Лупалава[1].