Перайсці да зместу

Аляксандр Квасьнеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Кваснеўскі)
Аляксандр Квасьнеўскі
Aleksander Kwaśniewski
Сцяг3-і Прэзідэнт Польшчы
23 снежня 1995 — 23 снежня 2005
Папярэднік Лех Валенса
Пераемнік Лех Качыньскі

Нараджэнне 15 лістапада 1954(1954-11-15) (70 гадоў)
Жонка Jolanta Kwaśniewska[d]
Дзеці Aleksandra Kwaśniewska[d]
Веравызнанне атэізм
Партыя Незалежны (3 1995 года)
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт kwasniewskialeksander.eu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Квасьнеўскі (польск.: Aleksander Kwaśniewski; 15 лістапада 1954, Бялагард, Кашалінскае ваяводства) — польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Польскай Рэспублікі 1995—2005 (перавыбраны ў 2000 на пяцігадовы тэрмін).

Нарадзіўся ў Бялагарде (Польшча). У часы Польскай Народнай Рэспублікі з'яўляўся членам Сацыялістычнага саюза польскіх студэнтаў (па-польску Socjalistyczny Związek Studentów Polskich) і быў міністрам спорту ва ўрадзе ў 1980-х гадах. Пасля скасавання Польскай Народнай Рэспублікі стаў лідарам левага крыла Сацыял-дэмакратычнай партыі Польшчы, пераемніцы былой кіруючай Польскай аб'яднанай рабочай партыі, а таксама адным з заснавальнікаў Дэмакратычнага левага альянсу.

Квасьнеўскі быў абраны на пасаду прэзідэнта ў 1995 годзе, абыйдучы свайго суперніка, Леха Валенсу. Ён быў пераабраны на другі тэрмін у 2000 годзе ў вырашальнай перамогі з першага раунда. Ягоны тэрмін скончыўся 23 снежня 2005 г, калі ён перадаў уладу свайму пераемніку, кансерватару Леху Качыньскаму.