Блок (востраў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Блок
Block Island welcome sign and map.png
41°10′03,20″ пн. ш. 71°35′26,80″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
КраінаFlag of the United States.svg ЗША
Блок (востраў) (ЗША)
Блок
Блок
Плошча25,21 км²
Насельніцтва 1 051 чал.
Шчыльнасць насельніцтва41,69 чал./км²
Знешні выгляд
Знешні выгляд
Commons-logo.svg Блок на Вікісховішчы

Блок (англ.: Block) — востраў у Атлантычным акіяне каля ўзбярэжжа штата Род-Айленд (ЗША). Плошча - 25,21 км². Насельніцтва - 1051 чал. (2010 г.)

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Блок месціцца ў 15 км на поўдзень ад узбярэжжа Род-Айленда, у 527 км на паўночны захад ад Вашынгтона, сталіцы ЗША. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 9,4 км. Найбольшая шырыня — 5,74 км.

Востраў Блок сфарміраваны марэнамі, што ўзніклі на працягу апошніх 40 000 гадоў падчас ледавіковых максімумаў. Змены ўзроўню акіяна садзейнічалі ўтварэнню ўнутраных заліваў і замкнёных саляных азёр, якія мясцовыя жыхары называюць сажалкамі. Пераважаюць асадкавыя пароды, на месцы старажытных балот і азёр — тарфянікі.

Клімат мяккі акіянічны. Улетку тут больш прахалодна, чым на мацерыковай частке Род-Айленда. Сярэдняя тэмпература ліпеня і жніўня вагаецца ад +16,9°C да +25,5°C. Найбольш халодны месяц — студзень, калі тэмпература можа апускацца ніжэй за 0°C. У студзені 1994 г. быў зафіксаваны абсалютны мінімум −22°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1082 мм.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Для вострава Блок характэрна спалучэнне палявых, балоцістых і прыморскіх пясчаных ландшафтаў. Фаўна сушы адрозніваецца беднасцю ў параўнанні з мацерыковай Новай Англіяй. Востраў насяляюць алені, чарапахі, змеі, мышы, пацукі, андатры, лугавыя палёўкі, шмат розных птушак і казурак. У прыбярэжныых водах сустракаюцца мноства марскіх сысуноў, рыб і ракападобных. Каля 47% паверхні вострава знаходзіцца пад аховай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Захоп вострава Блок англійскімі каланістамі ў 1638 г.

Першымі насельнікамі вострава Блок былі індзейцы нехантукет. На мове алганкінаў востраў зваўся Manisses ("востраў маленькага бога"). Лічыцца, што першым еўрапейскім першаадкрывальнікам мог быць Джавані да Верацана ў 1525 г. Але першае пэўнае паведамленне пра існаванне вострава заставіў у 1614 г. галандскі гандляр і пірат Адрыен Блок. Ён даў востраву сваё імя.

У 1638 г. падчас вайны с пеквотамі англійскія каланісты з Масачусетс арганізавалі карную экспедыцыю супраць нехантукет. Карэнныя насельнікі былі забіты або прададзены ў рабства. У 1658 г. зямля на востраве Блок была перададзена ў прыватную маёмасць. У 1661 г. яе набылі 16 англійскіх каланістаў на чале Джона Алкака. У 1663 г. пасяленец Томас Тэры перадаў 6 акраў у маёмасць 4 індзейскім правадырам, магчыма выжылым нехантукет. Да канца XVII ст. індзейская абшчына складала большасць астравіцян, але на працягу XVIII ст. колькасць індзейцаў скарацілася да некалькіх дзесяткаў. Апошні памёр у 1886 г. ва ўзросце 100 гадоў.

З 1672 г. востраў Блок з'яўляецца часткай Род-Айленда. У 1812 - 1814 гг. ён быў акупаваны брытанскім флотам. Асноўным заняткам мясцовых жыхароў была пераважна сельская гаспадарка. У 1895 г. былі пабудаваны прычалы, годныя для прыёму вялікіх пасажырскіх суднаў. З канца XIX ст. развіваецца турызм. У нашы дні гэта галіна гаспадаркі пераважае над іншымі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]