Джавані да Верацана
Джавані да Верацана | |
---|---|
італ.: Giovanni da Verrazzano | |
![]() | |
Род дзейнасці | мараплавец |
Дата нараджэння | 1485[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1528[1][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Францыя |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Джавані да Верацана або Джавані да Веразана (італ.: Giovanni da Verrazzano, фр.: Jean de Verrazane; 1485—1528) — французскі мараплавец італьянскага паходжання, даследчык усходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі.
Першыя гады жыцця
[правіць | правіць зыходнік]Джавані да Верацана нарадзіўся ў мястэчку Валь-ды-Грэ́ве на поўдзень ад Фларэнцыі (Фларэнційская рэспубліка). Выхоўваўся ў Фларэнцыі, дзе атрымаў выдатную адукацыю. Яшчэ маладым чалавекам пераехаў у Д'еп, дзе паступіў на службу Францыі. Некалькі разоў быў у Леванце. Мяркуецца, што ў 1502 г. мог прымаць удзел у экспедыцыі ў Новы Свет.
Першая экспедыцыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1523 г. Францыск I даў яму дазвол на арганізацыю экспедыцыі ў Паўночную Амерыку. Яна фінансавалася французскімі прадпрымальнікамі, зацікаўленымі ў заснаванні калоній і пошуках кароткіх марскіх шляхоў у Ціхі акіян.
У студзені 1524 г. карабель "Дафін" пад камандаваннем Верацана пакінуў Францыю і ўжо да пачатку сакавіка дасягнуў узбярэжжа сучаснай Паўночнай Караліны. Адсюль Джавані да Верацана накіраваўся на поўнач і даследаваў бераг да Новай Шатландыі, якой даў назву Акадыя. Відавочна, Верацана быў першым еўрапейскім вандроўнікам, які ўбачыў бухту Нью-Ёрка. У ліпені 1524 г. экспедыцыя з поспехам вярнулася ў Францыю.
Рапарты Джавані да Верацана да караля мелі перабольшанні і скажэнні. Гэта можна патлумачыць тым, што мараплавец жадаў упэўніць французаў у магчымым праходзе ў Ціхі акіян і патрэбе арганізацыі другой экспедыцыі. Але ў далейшым гэта прывяло да абвінавачванняў Верацана ў падробцы інфармацыі. Акрамя таго, картографы таго часу своеасабліва патлумачылі зробленыя ім адкрыцці і пазначылі іх як працяг Еўрапейскага кантынента.
Другая экспедыцыя
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 1528 г. Джавані да Верацана ўзначаліў новую экспедыцыю. Ён даследаваў усходняе ўзбярэжжа Фларыды, пасля чаго накіраваўся ў Вест-Індыю. Карабель кінуў якар ля вострава Гвадэлупа, які здаўся маракам пустынным. Верацана з некалькімі членамі каманды зышоў на бераг, дзе быў атакаваны і забіты індзейцамі-карыбамі. Згодна рапарту выжылых, усе забітыя потым былі з'едзеныя.
Зноскі
- ↑ а б Swartz A. Giovanni da Verrazzano // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Giovanni da Verrazzano // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.