Блужа (пасёлак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Блужа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244813021
Блужа на карце Беларусі ±
Блужа (пасёлак) (Беларусь)
Блужа (пасёлак)
Блужа (пасёлак) (Мінская вобласць)
Блужа (пасёлак)

Блу́жа[1] (трансліт.: Bluža, руск.: Блужа) — пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 64 км ад Мінска, каля чыгуначнага прыпынку Майскі, на рацэ Сіняўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XX стагоддзя маёнтак у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізаваная. У 1926 годзе пасёлак у Блужскім сельсавеце Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • пач. XX ст. — 1 двор, 38 жыхароў
  • 1926 год — 14 двароў, 75 жыхароў
  • 2002 — 6 двароў, 23 жыхары
  • 2007 год — 7 двароў, 10 жыхароў
  • 2010 год — 8 гаспадарак, 12 жыхароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блужа // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 119. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]