Перайсці да зместу

Насыцк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Насыцк
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Спасава Насыцк
Насельніцтва
  • 18 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222813
Аўтамабільны код
5
Насыцк на карце Беларусі ±
Насыцк (Беларусь)
Насыцк
Насыцк (Мінская вобласць)
Насыцк

Насы́цк[1] (трансліт.: Nasyck, руск.: Насыцк) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 17 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 71 км ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

У канцы XIX стагоддзя ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, побач аднайменнае ўрочышча, яно ж Спасава, таксама фальварак Насыцк.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрыта школа 1-й ступені (на базе ранейшай школы граматы).

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[3].

Каля вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Месціцца прыпыначны пункт Весялоўскі.

  • 1897 год — 16 двароў, 110 жыхароў; Спасава, 16 двароў
  • 1908 год — 31 двор, 125 жыхароў
  • 1926 год — 30 двароў, 159 жыхароў
  • 1960 год — 121 жыхар
  • 2002 год — 20 двароў, 29 жыхароў
  • 2007 год — 16 жыхароў
  • 2010 год — 11 гаспадарак, 13 жыхароў
  • 2012 год — 10 гаспадарак, 12 жыхароў
  • 2019 год — 18 жыхароў[4]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт На́сык, Насы́цэк, Насы́цак
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  3. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)
  4. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  • Насыцк // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 163. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.