Перайсці да зместу

Церабуты (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Церабуты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 10 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Церабуты на карце Беларусі ±
Церабуты (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Церабуты (Пухавіцкі раён)
Церабуты (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Церабуты (Пухавіцкі раён)

Це́рабуты[1] (трансліт.: Cierabuty, руск.: Теребуты) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 77 км ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Талька, на рацэ Свіслач.

У ваколіцах вёскі месціцца некалькі археалагічных помнікаў — гарадзішча (мясцовая назва — Гарадок) і два курганныя могільнікі (мясцовыя назвы — Французскія магілы і Курганне).

У XVIII стагоддзі Церабуты ўваходзілі ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, адносіліся да маёнтка Цэль.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Церабуты ўвайшлі ў склад Ігуменскага павета Мінскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1888 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, у тым жа годзе ўзведзены школьны будынак. У 1897 годзе ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1908 годзе была вёска і аднайменны маёнтак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[3].

  • 1800 год — 4 двары, 19 жыхароў
  • 1897 год — 6 двароў, 62 жыхары
  • 1908 год — 136 двароў, 974 жыхары; маёнтак, 11 жыхароў
  • 1960 год — 91 жыхар
  • 2007 год — 28 жыхароў
  • 2010 год — 14 гаспадарак, 23 жыхары
  • 2012 год — 12 гаспадарак, 17 жыхароў
  • 2019 год — 10 жыхароў[4]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Чэ́рабуты
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  3. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 № 219 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 11 лістапада 2013. (руск.)
  4. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  • Церабуты // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 193. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.