Мацеевічы (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Мацеевічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Мацеевічы на карце Беларусі ±
Мацеевічы (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Мацеевічы (Пухавіцкі раён)
Мацеевічы (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Мацеевічы (Пухавіцкі раён)

Маце́евічы[1] (трансліт.: Maciejevičy, руск.: Матеевичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

За 18 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Мар'іна Горка, 7 ад чыгуначнага прыпыначнага пункту Талька на лініі МінскАчіповічы, каля р. Таль.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 14 ст. у складзе Менскага павета Вялікага княства Літоўскага.

14 верасня 1647 г. маёнтак Мацеевічы быў аддадзены ў "вечнае карыстанне" Данілу Скіндэру, 15 кастрычніка гэтага года быў складзены інвентар маёнтка. Склаў яго шляхціц Самуіл Булгак. У інвентары пералічваюцца 28 гаспадароў: Фёдар Кнайка, Сідар Весняловіч, Зміцер Грыц, Янка Мельнік, Пракоп Копач, Давід Шчурок, Ціт Падвойскі, Сідар Каліта, [?] Кургановіч, Антон Севасцей, Сямён Церашковіч і інш. У Фёдара Кнайкі ў гаспадарцы 2 валы, кабыла з жарабём, карова з падцёлкам, авечак 3, свіней 3. У астатніх гаспадароў прыкладна тое ж. З усіх гэтых прозвішчаў на сёння ў нашай мясцовасці захаваліся толькі два - Падвойскія і Кургановічы.

У 1733 г. браты Скіндэры падзялілі мацеевіцкія землі. Старэйшаму Міхаілу адышлі Мацеевічы, астатнія браты - Юзаф, Станіслаў, Іван і Браніслаў узялі сабе Арэшкавічы і Слабодку.

28 лютага 1736 г. Скіндэры прадалі палову Мацеевіч Раману Манціцкаму, а той яе прадаў падстолім Янішэўскім. З гэтымі людзьмі звязаны найлепшыя старонкі гісторыі Мацеевіч. Яны ўсю сваю маёмасць фундавалі на заснаванне касцёла на Сарафінавай гары і на Мацеевіцкую уніяцкую царкву.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расійскай імперыі. У ХІХ ст. у Амельнянскай воласці Ігуменскім павеце Мінскай губерні

У пачатку ХІХ ст. Мацеевічамі валодалі два ўладальнікі - Сарафінскі кляштар і памешчык Лісоўскі. Па рэвізіі 1811 г. састаяла за Лісоўскім 88 мужчынскіх душ, а за манастыром. Відаць, долю Скіндэраў у Мацеевічах набыў Лісоўскі. Арэшкаўскія Скіндэры таксама страцілі свае землі, іх набылі Іван і Міхайла Жангаловічы, Тадэвуш і Тэрэса Дамброўскія, Феліцыян і Анэля Грыбоўскія, Язэп Быхавец, Міхал, Язэп і Іван Сухадольскія, Сцяпан Быкоўскі, Міхаіл Грушвіцкі, Ануфрый і Тадэвуш Аземблоўскія, Пётр і Марцыяна Змечароўскія, Яніна Галіцкая, Леапольд і Вікторыя Глінскія. Сёння ніводнага з гэтых прозвішчаў у Арэшкавічах няма. Вось так рэзка памяняліся ўладальнікі зямель у нашым краі. Відаць, род Скіндэраў змізарнеў і вырадзіўся. Янішэўскія ж, аддаўшы свае землі на кляштар і Мацеевіцкую уніяцкую царкву, хоць і не пакінулі нашчадкаў, назаўсёды абессмяроцілі сваё імя гэтай справай.

У 1830-1850-я гг. уладальнікамі мацеевіцкіх зямель былі памешчык Тамаш Лісоўскі (яму належала частка Скіндэраў) і дзяржава (яна забрала землі кляштара, падораныя Янішэўскімі).

У 1859 г. мацеевіцкі маёнтак набывае новы ўладальнік - Юльян Булгак. "Юльян Хрызастомаў Булгак купіў у 1859 годзе ў памешчыкаў Лісоўскіх Антона і Канстанціна маёнтак Каміонка, ці Мацеевічы з сялянамі па апошнім 10-м народным перапісу 41 душа мужчынскага полу і 47 душ жаночага полу".

Паводле перапісу 1897 г. дзейнічала царква і капліца. На пачатаку ХХ ст. побач з вёскай узгадываецц аднайменны маёнтак.

У лістападзе 1917 года тут адбывалася сялянскае хваляванне.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска ўвашла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі дзейнічала працоўная школа 1-ай ступені. На 1933 год быў калгас "Мацеевічы", працавала кузня.

З канца чэрвеня 1941 г. да 2 ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1859 год — 41 душа мужчынскага полу і 47 душ жаночага полу.
  • 1886 год — 25 двароў, 155 жыхароў.
  • Пачатак ХХ ст. — 58 двароў, 314 жыхары. Маёнтак 1 двор, 44 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 год — 44 двары, 70 жыхароў.

Культура і грамадства[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарадзішча (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.). 2,3 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе р. Таль, на ўскраіне лесу, урочышча Гарадзішча.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква (спачатку уніяцкая пасля 1839 г. праваслаўная).
  • Капліца могілкавая (XIX ст.)

Сацыяльная сфера[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы калісьці працавала Мацеевіцкая школа. Дакладная дата заснавання Мацеевіцкай школы невядомая. Але вядома, што ў 20-я гг. яна ўжо была чатырохкласная i знаходзілася на ўскраіне вёскі Мацеевічы, на Слабадзе. Ужо ў 30-я гг. яе перанеслі ў маёнтак пана Булгака. У 30-я гады настаўнікамі былі: Дылеўская, Міралевіч, Пармон, Лёва Мендэлевіч, Падзвінскі. У час вайны школа некаторы час працавала - дырэктарам быў Франц Скіндэр, а настаўніцай Ганна Якімчык. Пасля вайны школа стала сямігодкай i размяшчалася ў 13 пакоях дома Булгака. У той час у школе было каля 130 вучняў. Мацеевіцкую школу зачынілі ў 1976 г. Мацеевіцкія дзеці пайшлі вучыцца ў Тальку, а потым у Суцін. Будынак школы знаходзіцца ў паўразбураным стане, а з 1997 года яго пачалі расцягваць людзі[3].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Маце́вічы
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 
  3. http://old.talka.info/smazeev.html

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]