Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў
Касцёл на малюнку Н. Орды, 1873
Касцёл на малюнку Н. Орды, 1873
53°59′38″ пн. ш. 29°42′32″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Дата заснавання 1624
Будаўніцтва 17421763 гады
Стан Знішчаны

Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у г.п. Бялынічы, Магілёўская вобласць. Адзін з найбагацейшых у Вялікім Княстве Літоўскім. У кляштары знаходзіўся цудатворны абраз Божай Маці, шанаваны хрысціянамі розных канфесій. Праз шматлікія працэсіі і паломніцтвы да яго Бялынічы зваліся «Беларускай Чэнстаховай»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1624 годзе канцлерам вялікім літоўскім Львом Сапегам. Пазней апекунамі кляштара былі ўладальнікі Бялынічаў Агінскія. У 1634 годзе невядомы мастак намаляваў тут абраз Маці Божай, які знік у Магілёве ў Вялікую Айчынную вайну. У сярэдзіне XVIII ст. першапачатковыя драўляныя будынкі заменены мураванымі. Касцёл y стылі позняга барока пабудаваны ў 17421763 гг[2].

Улады Расійскай імперыі закрылі кляштар у 1832 годзе, касцёл стаў парафіяльным, а ў 1876 годзе перароблены пад царкву[2].

Касцёл у 1941 годзе

У 1930-я гады ператвораны ў клуб, пры гэтым разбураны купал і фасад. Пасля вайны выкарыстоўваўся як кінатэатр, потым — склад. Касцёл узарваны ў 1960-я гады[2]. У корпусе кляштара некаторы час была школа, узарваны ў 1970-я гады, каб пабудаваць на яго месцы гандлёвы цэнтр.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У комплекс уваходзілі Успенскі касцёл, Т-падобны ў плане корпус кляштара (размаляваны фрэскамі), мураваная агароджа з уваходнай брамай, званіца, вежа з гадзіннікамі[2].

Касцёл[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл уяўляў сабой трохнефаную крыжова-купальную базіліку з трансептам, даўжынёй 43 м, шырынёй 22, вышыня да скляпення 18 м[2]. Багата дэкарыраваны ордарнымі элементамі і скульптурамі галоўны фасад падзяляўся па гарызанталі на тры ярусы, раскрапаваныя антаблементамі, па вертыкалі — на пяць частак вязкамі пілястраў. Сярэдняя частка завяршалася фігурным франтонам, бакавыя — масіўнымі валютамі, прамежкавыя — вежамі, накрытымі гранёнымі купалкамі. Над уваходам з вялікім арачным парталам быў балкон з балюстрадай і акно ў ляпным абрамленні[2].

Інтэр’ер касцёла быў багата аздоблены драўлянай і стукавай скульптурай, а таксама сюжэтнымі размалёўкамі[2].

Зноскі

  1. Насевіч В. Бялынічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 166.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Бялыніцкі касцёл і кляштар кармелітаў // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]