Міндэльскае зледзяненне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бярэзінскае зледзяненне)
Міндэльскае зледзяненне (сінім колерам)

Мі́ндэльскае зледзяне́нне, або мідэль (ням.: Mindel-Kaltzeit, таксама Mindel-Glazial, Mindel-Komplex) — раннеплейстацэнавае зледзяненне ў Альпах. Назва паходзіць ад р. Міндэль  (руск.), прытока Дуная, на тэрыторыі Германіі. Уключае 2 зледзяненні. Тэрмін міндэльскае зледзяненне пашыраны і для скандынаўскага зледзянення. На тэрыторыі Заходняй і Сярэдняй Еўропы адпавядае англійскаму і эльстэрскаму, Польшчы — санскаму, Расіі — окскаму, Паўночнай Амерыкі — канзаскаму зледзяненням, на тэрыторыі Беларусі — бярэзінскаму зледзяненню.

Бярэзінскае зледзяненне[правіць | правіць зыходнік]

Бярэзінскае зледзяненне.

Бярэзінскае зледзяненне — другое раннеантрапагенавае зледзяненне на тэрыторыі Беларусі. Наступіла пасля белавежскага міжледавікоўя. Адбылося каля 480—390 тысяч гадоў назад. Ледавік насунуўся са Скандынавіі і ўкрыў амаль усю тэрыторыю Беларусі (магчыма, за выключэннем крайняга паўднёвага ўсходу). У час адной са стадый бярэзінскага зледзянення часткова сфарміраваліся Гродзенскае, Навагрудскае, Мінскае і іншыя краявыя ўзвышшы Беларускай грады.

Марэнныя, канцова-марэнныя, водна-ледавіковыя, азёрна-ледавіковыя і перыгляцыяльныя адклады дасягаюць магутнасці больш за 200 м. Марэны складзены пераважна з суглінкаў, супескаў, пяскоў і жвіру з валунамі, маюць шэры, шэра-зялёны і блакітна-шэры колер, уключаюць адорвені мелу і інш. даледавіковых адкладаў. Найбольш пашыраны на паўднёвым захадзе, захадзе і ў цэнтральнай частцы тэрыторыі Беларусі, на поўдні захаваліся ў ледавіковых лагчынах, на паверхню выходзяць у далінах Нёмана, Дняпра і Сажа.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]