Міндэльскае зледзяненне
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Мі́ндэльскае зледзяне́нне, або мідэль (ням.: Mindel-Kaltzeit, таксама Mindel-Glazial, Mindel-Komplex) — раннеплейстацэнавае зледзяненне ў Альпах. Назва паходзіць ад р. Міндэль(руск.) бел., прытока Дуная, на тэрыторыі Германіі. Уключае 2 зледзяненні. Тэрмін міндэльскае зледзяненне пашыраны і для скандынаўскага зледзянення. На тэрыторыі Заходняй і Сярэдняй Еўропы адпавядае англійскаму і эльстэрскаму, Польшчы — сакскаму, Расіі — окскаму, Паўночнай Амерыкі — канзаскаму зледзяненням, на тэрыторыі Беларусі — бярэзінскаму зледзяненню.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.