Валерый Леанідавіч Тарасенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Валерый Тарасенка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Валерый Леанідавіч Тарасенка
Нарадзіўся 1 верасня 1981(1981-09-01)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Літва Жальгірыс
Пасада трэнер
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1997 Беларусь Рэал (Мінск) 2 (0)
1999 Беларусь Змена-БАТЭ (Мінск) 5 (0)
2000 Беларусь РШВСМ-Алімпія (Мінск) 26 (1)
2001 — 2004 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 51 (13)
2005 Беларусь Гомель 16 (0)
2006 Беларусь Нёман (Гродна) 23 (5)
2007 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 19 (2)
2008 Казахстан Табол (Кастанай) 13 (2)
2009 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 18 (0)
2010 Беларусь Нёман (Гродна) 9 (0)
2010 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 9 (0)
2011 Беларусь Дынама (Брэст) 10 (0)
2011 — 2014 Беларусь Гарадзея 72 (5)
2015 Беларусь Славія-Мазыр 23 (1)
Нацыянальная зборная**
2002 — 2004 Беларусь Беларусь (да 21) 15 (1)
Трэнерская кар’ера
2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) трэнер
2020 — Літва Жальгірыс (Вільнюс) трэнер

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Валерый Тарасенка (нар. 1 верасня 1981, Мінск) — былы беларускі футбаліст, абаронца, пасля завяршэння кар’еры — трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у літоўскім клубе «Жальгірыс» з Вільнюса.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Змена», пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2001 года выступаў за дубль барысаўчан, а ў сезоне 2002 стаў прыцягвацца да асновы. 8 лістапада 2002 года стаў героем «залатога» матча паміж БАТЭ і гродзенскім «Нёманам» за тытул чэмпіёна Беларусі, калі ў дадатковы час забіў вырашальны мяч, тым самым прынёс БАТЭ чэмпіёнства.

Пасля сезона 2004 пакінуў барысаўскую каманду. З 2005 па 2011 гады выступаў за розныя клубы беларускай Вышэйшай лігі, пры гэтым нідзе не затрымліваўся больш чым на год. У 2008 годзе гуляў за «Табол», з якім стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана.

Улетку 2011 года трапіў у склад першалігавай «Гарадзеі», за якую гуляў на працягу некалькіх сезонаў. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў клуб[2].

У лютым 2015 апынуўся ў мазырскай «Славіі», з якой у сакавіку 2015 падпісаў кантракт[3]. Заняў месца асноўнага цэнтральнага абаронцы і стаў адным з лідараў мазырскага клуба. Па заканчэнні сезона, у лістападзе 2015 года, прыняў рашэнне завяршыць кар’еру[4].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі да 21 года. На моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Германіі 2004 прыняў удзел у двух матчах.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2016 года стала вядома аб пераходзе Тарасенкі на трэнерскую працу ў юнацкую каманду БАТЭ[5], дзе працаваў на працягу трох гадоў.

У 2016 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «трэнер па футболе».

У студзені 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды БАТЭ[6]. Пакінуў БАТЭ ў снежні 2019 года[7].

У студзені 2020 года стаў памочнікам Аляксея Багі ў вільнюскім «Жальгірысе»[8].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]