Перайсці да зместу

Ігар Аляксандравіч Логвінаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ігар Логвінаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Аляксандравіч Логвінаў
Нарадзіўся 23 жніўня 1983(1983-08-23)[1] (41 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 90 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Машук-КМВ
Пасада трэнер брамнікаў
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2003 Беларусь Тарпеда-СКА (Мінск) 0 (0)
2003   Беларусь Дарыда (Ждановічы) 7 (-9)
2004 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 11 (-16)
2004—2006 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 53 (-34)
2006—2007 Украіна Ільічовец (Марыупаль) 0 (0)
2007—2009 Беларусь Гомель 32 (-44)
2009 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 13 (-19)
2010 Беларусь Белшына (Бабруйск) 26 (-28)
2011 Арменія Шырак (Гюмры) 22 (-34)
2012 Беларусь Мінск 12 (-12)
2013 Беларусь Гомель 1 (-1)
2013—2014 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 29 (-38)
2015 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 22 (-30)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (-1)
2004—2005 Беларусь Беларусь (да 21) 7 (-11)
Трэнерская кар’ера
2014—2015 Беларусь Іслач (Мінскі раён) брамнікі
2016 Беларусь Крумкачы (Мінск) брамнікі
2017— Расія Машук-КМВ (Пяцігорск) брамнікі
2020 Расія Машук-КМВ (Пяцігорск) в. а.
2021 Расія Машук-КМВ (Пяцігорск) в. а.
2022 Расія Машук-КМВ (Пяцігорск) в. а.
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 мая 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Ігар Логвінаў (нар. 23 жніўня 1983, Мінск) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў расійскага клуба «Машук-КМВ».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольных школ «Змена» і «Працоўныя рэзервы», пачаў кар’еру ў мінскім «Тарпеда-МАЗ», пасля гуляў за розныя клубы. У 2005 годзе быў асноўным брамнікам салігорскага «Шахцёра», які стаў чэмпіёнам Беларусі. У гэтым сезоне быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату.

Сезон 2011 правёў у Арменіі ў складзе «Шырака». У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск», а ў снежні 2012 года стаў іграком «Гомеля»[2]. У матчы першага тура супраць «Дняпра» атрымаў траўму і пазней перастаў трапляць у асноўны склад, у выніку ў ліпені 2013 года скасаваў кантракт з гомельскім клубам[3].

У жніўні 2013 года перайшоў у «Іслач»[4] і хутка замацаваўся ў аснове. Быў асноўным брамнікам да верасня 2014 года, калі перайшоў на трэнерскую працу[5], пасля чаго ў асноўным заставаўся на лаўцы запасных.

Па заканчэнні сезона 2014 канчаткова завяршыў выступленні[6]. Рыхтаваў брамнікаў «Іслачы» да сезона 2015, але яшчэ да пачатку чэмпіянату пакінуў «Іслач»[7]. У выніку, далучыўся да складу дэбютанта Другой лігі «Вікторыі» з Мар’інай Горкі.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную да 21 года, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Германіі ўлетку 2004 года.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2016 года стаў трэнерам брамнікаў дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Крумкачы»[8]. У жніўні 2016 года пакінуў трэнерскі штаб «Крумкачоў» і далучыўся да расійскага клуба «Машук-КМВ»[9], дзе на наступны год стаў трэнерам брамнікаў. З кастрычніка па лістапад 2020 года выконваў абавязкі галоўнага трэнера «Машука-КМВ», а з лютага 2021 года стаў галоўным трэнерам пяцігорскага філіяла акадэміі маскоўскага «Спартака»[10]. У маі — чэрвені 2021 года і ў верасні 2022 года зноў выконваў абавязкі галоўнага трэнера клуба.

  1. Igor Logvinov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Игорь Логвинов перейдет в "Гомель" (руск.). football.by (20 снежня 2012). Праверана 3 мая 2024.
  3. «Гомель» расторг контракт с Логвиновым (руск.). football.by (4 ліпеня 2013). Праверана 3 мая 2024.
  4. Игорь Логвинов перешел в "Ислочь" (руск.). football.by (20 жніўня 2013). Праверана 3 мая 2024.
  5. Виталий Жуковский: "Игорь Логвинов переходит на тренерскую стезю" (руск.). football.by (14 верасня 2014). Праверана 3 мая 2024.
  6. Виталий Жуковский: "На 80 процентов "Ислочь" укомплектована" (руск.). football.by (24 лютага 2015). Праверана 3 мая 2024.
  7. 1-я лига. Выжить любой ценой (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by.
  8. Логвинов вошел в тренерский штаб «Крумкачоў» (руск.). by.tribuna.com.
  9. Логвинов покинул пост тренера вратарей «Крумкачоў» (руск.). by.tribuna.com.
  10. Кривой Рог, Ереван, Пятигорск, Уфа. Где работают белорусские тренеры (руск.). football.by (19 мая 2021). Праверана 3 мая 2024.