Павел Васілевіч Кірыльчык
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Павел Васілевіч Кірыльчык | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
4 студзеня 1981[1][2][3] (42 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Павел Кірыльчык (нар. 4 студзеня 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў кар’еру ў мінскім «Тарпеда-МАЗ», пасля доўгі час гуляў на Украіне. У 2010 годзе перайшоў у клуб «Мінск», з якім выйграў бронзу чэмпіянату 2010. Потым год гуляў за казахстанскі «Кайрат».
У студзені 2012 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Гомелем». У сезоне 2012 з’яўляўся на полі нерэгулярна, але стаў адзіным іграком асноўнага складу, які застаўся ў клубе на наступны сезон. Сезон 2013 распачынаў як цэнтральны абаронца, але потым стаў выкарыстоўвацца як апорны паўабаронца. У ліпені 2013 года, пасля зыходу з «Гомеля» Сяргея Канцавога, стаў капітанам каманды.
У пачатку сезона 2014 быў пазбаўлены капітанства, а ў канцы красавіка 2014 года галоўны трэнер Аляксей Мяркулаў увогуле перавёў Кірыльчыка ў дубліруючы склад. Пасля прызначэння ў маі 2014 года галоўным трэнерам Уладзіміра Гольмака вярнуўся ў аснову і замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта[4].
У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[5]. У складзе «Граніта» стаў асноўным апорным паўабаронцам. У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем «Граніта» разарваў кантракт з клубам і неўзабаве папоўніў склад «Іслачы»[6]. Спачатку гуляў у аснове «Іслачы», але ў верасні атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. У красавіку і маі 2017 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
У ліпені 2018 года пакінуў «Іслач»[8] і неўзабаве стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[9]. Спачатку трывала гуляў у аснове магіляўчан, пазней з-за траўмы страціў месца ў складзе. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[10].
У студзені 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[11], дзе замацаваўся ў складзе, стаў капітанам каманды, а таксама гуляючым трэнерам.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Згуляў у некалькіх матчах за моладзевую і нацыянальную зборныя на працягу 2002—2006.
Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У верасні 2020 года, пасля адстаўкі Сяргея Ясковіча, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Арсенала» да канца сезона[12]. Тады ж спыніў выступы ў якасці футбаліста. У сезоне 2021 ужо стаў паўнамоцным галоўным трэнерам каманды і вывеў яе ў Вышэйшую лігу, аднак па выніках сезона 2022 «Арсенал» вярнуўся ў Першую лігу. У снежні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў дзяржынскі клуб[13].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Украіны: 2005/2006
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2010
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
Зноскі
- ↑ Pavel Kirilchik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pavel Kirylchyk // FBref.com
- ↑ PAVEL KIRILCHIK // Argentine Soccer Database
- ↑ Футбол. Николай Романюк и Павел Кирильчик покидают "Гомель"
- ↑ Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита"
- ↑ Павел Кирильчик подписал контракт с "Ислочью"
- ↑ Павел Кирильчик еще на сезон продлил контракт с "Ислочью"
- ↑ Осипенко, Близнюк и Кирильчик покинули "Ислочь"
- ↑ Павел Кирильчик продолжит карьеру в "Днепре"
- ↑ 11 футболистов покинули "Днепр"
- ↑ В Беларуси появится новый футбольный клуб – «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко
- ↑ Яскович покинул пост главного тренера "Арсенала"
- ↑ Футбол. Павел Кирильчик покинул пост главного тренера дзержинского "Арсенала" (руск.). pressball.by (2 снежня 2022). Праверана 3 студзеня 2023.
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК Нафтахімік Ніжнякамск
- Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
- Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
- Ігракі ФК Карпаты Львоў
- Ігракі ФК Марыупаль
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Кайрат Алматы
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Арсенал Дзяржынск