Ігар Аляксандравіч Ражкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ігар Ражкоў
Поўнае імя Ігар Аляксандравіч Ражкоў
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1981(1981-06-24)[1] (41 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 182 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2002 Беларусь Дняпро-Трансмаш (Магілёў) 65 (9)
1997—1999   Беларусь Дняпро-2 (Магілёў) 18 (3)
1999   Беларусь Вейна-Дняпро 10 (2)
2003—2006 Беларусь Дынама (Мінск) 103 (5)
2007—2008 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 44 (0)
2009—2013 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 109 (2)
2014 Беларусь Белшына (Бабруйск) 28 (2)
2015 Беларусь Дынама (Брэст) 24 (1)
2016—2019 Беларусь Гомель 67 (1)
2019 Беларусь Славія (Мазыр) 10 (1)
2020—2021 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 27 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2004 Беларусь Беларусь (да 21) 19 (5)
2003 Беларусь Беларусь 1 (1)
Трэнерская кар’ера
2020—2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) трэнер
2023— Беларусь БАТЭ (Барысаў) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Ігар Ражкоў (нар. 24 чэрвеня 1981) — беларускі футбаліст (абаронца, паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе памочнікам галоўнага трэнера барысаўскага БАТЭ.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў Магілёве, пазней перабраўся ў мінскае «Дынама», якое ў якасці капітана прывёў да золата чэмпіянату 2004. У 2007—2008 гадах гуляў ва Украіне за «Крыўбас».

У 2009 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком салігорскага «Шахцёра». Доўгі час быў трывалым іграком асновы гарнякоў, звычайна выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2012 стаў выкарыстоўваўся як правы абаронца, а ў 2013 годзе страціў месца ў аснове.

У лютым 2014 годзе перайшоў у «Белшыну»[2]. У складзе бабруйскага клуба стаў пераважна гуляць на пазіцыі левага абаронцы, часам гуляў у паўабароне. У студзені 2015 года пакінуў «Белшыну»[3].

З лютага 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама»[4] і ў выніку пачаў у складзе гэтага клуба сезон 2015. Здолеў замацавацца ў цэнтры паўабаронцы дынамаўцаў, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб[5].

У студзені 2016 года стаў іграком «Гомеля», які выбыў у Першую лігу[6], і па выніках сезона 2016 дапамог гамяльчанам вярнуць месца ў эліце. У пачатку 2017 года стаў капітанам каманды. У першай палове сезона 2017 выхадзіў у стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы, а пазней стаў толькі выхадзіць на замену. У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[7]. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на наступны сезон[8]. Аднак, у сезоне 2019 страціў месца ў складзе, толькі двойчы выйшаўшы на замену ў чэмпіянаце Беларусі. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гомель»[9].

У жніўні 2019 года папоўніў склад мазырскай «Славіі»[10]. У снежні 2019 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал»[11]. У пачатку сезона 2020 пераважна выхадзіў на замену, з верасня стаў трывала гуляць у стартавым складзе каманды. У сезоне 2021 пераважна заставаўся на лаўцы запасных і з’яўляўся на полі эпізадычна, выконваў ролю гуляючага трэнера каманды.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Германіі ўлетку 2004 года. У 2003 годзе правёў таксама свой адзіны матч за нацыянальную зборную супраць Узбекістана, дзе адзначыўся голам.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2022 года канчаткова перайшоў на трэнерскую працу ў «Арсенале»[12]. У снежні 2022 года пакінуў клуб услед за галоўным трэнерам Паўлам Кірыльчыкам[13].

У студзені 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб барысаўскага БАТЭ[14].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1997 Д3 Дняпро-2 Беларусь 12 2
1999 Д3 Дняпро-2 Беларусь 6 1
1999 Д2 Вейна-Дняпро Беларусь 10 2
2000 Д1 Дняпро-Трансмаш Беларусь 23 1
2001 Д1 Дняпро-Трансмаш Беларусь 16 2
2002 Д1 Дняпро-Трансмаш Беларусь 26 6
2003 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 28 1
2004 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 29 2
2005 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 23 0
2006 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 23 2
2006/07 (2) Д1 Крыўбас Украіна 13 0
2007/08 Д1 Крыўбас Украіна 17 0
2008/09 (1) Д1 Крыўбас Украіна 14 0
2009 Д1 Шахцёр Беларусь 20 1
2010 Д1 Шахцёр Беларусь 32 1
2011 Д1 Шахцёр Беларусь 25 0
2012 Д1 Шахцёр Беларусь 23 0
2013 Д1 Шахцёр Беларусь 9 0
2014 Д1 Белшына Беларусь 28 2
2015 Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 24 1
2016 Д2 Гомель Беларусь 23 0
2017 Д1 Гомель Беларусь 19 0
2018 Д1 Гомель Беларусь 23 1
2019 (1) Д1 Гомель Беларусь 2 0
2019 (2) Д1 Славія Беларусь 10 1
2020 Д2 Арсенал Беларусь 23 1
2021 Д2 Арсенал Беларусь 4 0

Зноскі