Перайсці да зместу

Вячаслаў Паўлавіч Глеб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Вячаслаў Глеб
Поўнае імя Вячаслаў Паўлавіч Глеб
Нарадзіўся 12 лютага 1983(1983-02-12)[1][2] (41 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2001 Беларусь Дынама-Юні (Мінск) 9 (6)
2001—2003 Германія Штутгарт II 25 (5)
2004—2005 Германія Гамбург 10 (0)
2005   Швейцарыя Грасхопер 8 (0)
2005—2008 Літва Каўнас 0 (0)
2005—2008   Беларусь МТЗ-РІПА 72 (29)
2009—2010 Кітай Шанхай Шэньхуа 23 (6)
2010   Кітай Шэньчжэнь Рубі 24 (6)
2011 Беларусь Дынама (Мінск) 11 (2)
2011 Германія Франкфурт 7 (0)
2012 Беларусь Гомель 14 (2)
2012 Грэцыя АЕЛ (Калані) 4 (0)
2013—2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 80 (16)
2016—2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 38 (8)
2017—2018 Беларусь Нёман (Гродна) 18 (3)
2019—2020 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 26 (13)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2002—2005 Беларусь Беларусь (да 21) 14 (5)
2004—2011 Беларусь Беларусь 45 (12)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 мая 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 ліпеня 2017

Вячаслаў Глеб (нар. 12 лютага 1983, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2011).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 годзе заключыў кантракт з нямецкім «Штутгартам», дзе гуляў яго старэйшы брат Аляксандр Глеб. Прайсці ў асноўную каманду не здолеў, згуляў за «Штутгарт II» 25 матчаў і забіў 5 галоў. Потым перайшоў у «Гамбург». У 2005 годзе гуляў за швейцарскі «Грасхопер». Пасля вярнуўся ў Беларусь, падпісаў кантракт з мінскім МТЗ-РІПА. Глеб мог перайсці ў шатландскую лігу ў клуб «Хартс», але пераход не адбыўся.

У 2009—2010 гадах гуляў за кітайскія каманды «Шанхай Шэньхуа» і «Шэньчжэнь Рубі». У 2011 годзе падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». Пасля змены трэнера, Глеб не праходзіў у галоўную каманду, а гуляў за дубль. Летам кантракт з «Дынама» быў разарваны. Другую палову сезона Глеб правёў у нямецкім «Франкфурце», але пасля змены трэнера пакінуў каманду.

У лютым 2012 года падпісаў кантракт з «Гомелем». Дапамог клубу выйграць Суперкубак 2012, аформіўшы дубль у вароты БАТЭ. У ліпені 2012 года спыніў супрацоўніцтва з гомельскім клубам, а ў верасні ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з клубам АЕЛ другога дывізіёна Грэцыі[3].

У студзені 2013 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[4], дзе стаў іграком асновы. За два сезоны ў жодзінскім клубе забіў 11 галоў і аддаў 16 галявых перадач. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[5].

У лютым 2016 года па заканчэнні кантракта з жодзінскім клубам стаў трэніравацца з «Іслаччу»[6]. У сакавіку галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Ігар Крывушэнка абвясціў, што Глеба не будзе ў камандзе ў новым сезоне[7]. Пазней Вячаслаў далучыўся да складу «Крумкачоў», з якімі 28 сакавіка падпісаў паўгадавы кантракт[8]. Стаў асноўным нападнікам сталічнага клуба, улетку падоўжыў кантракт да канца сезона.

У снежні 2016 года кантракт Глеба з «Крумкачамі» скончыўся, але ў пачатку 2017 года ён пачаў трэніравацца разам з камандай і ў сакавіку падпісаў новы кантракт да канца 2017 года[9]. Пасля прыходу ў канцы мая на пасаду галоўнага трэнера Аляксея Кучука страціў месца ў аснове. У ліпені 2017 года разарваў кантракт з «Крумкачамі»[10].

Неўзабаве пасля зыходу са сталічнага клуба падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам» да канца сезона[11]. У складзе «Нёмана» неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка. У лістападзе 2017 года стала вядома, што Вячаслаў падоўжыў кантракт з гродзенцамі[12]. У сезоне 2018, аднак, толькі тройчы выйшаў на замену. У ліпені 2018 года стала вядома, што Вячаслаў пакінуў «Нёман»[13].

У студзені 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[14], якому дапамог перамагчы ў Другой лізе. У 2020 годзе згуляў за каманду ў двух матчах Першай лігі, пасля чаго пакінуў «Арсенал» і завяршыў кар’еру.

У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[15].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за нацыянальную зборную Беларусі з 2004 года. Першы гол забіў у браму зборнай Турцыі 18 жніўня 2004 года. Усяго адзначыўся 12 галамі.

Грамадска-палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2017 года ў інтэрв’ю Радыё Свабода Вячаслаў Глеб адзначыў, што герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг з’яўляюцца адвечнымі сімваламі Беларусі[16].

У кастрычніку 2018 года Вячаслаў Глеб разам з жонкай наведалі рэстарацыю, пабудаваную ў ахоўнай зоне мемарыялу Курапаты. У гэты час актывісты ладзілі акцыю супраць рэстарацыі. Глеб разам з жонкай раскрытыкавалі дзеянні актывістаў, ужываючы абразу[17].

  1. Vyacheslav Hleb // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vyacheslav Hleb // FBref.com
  3. Футбол. Вячеслав Глеб перешел в греческий АЕЛ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (8 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012.
  4. Вячеслав Глеб подписал контракт с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (28 студзеня 2013). Праверана 13 лютага 2024.
  5. Вячеслав Глеб продлил соглашение с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (12 лютага 2015). Праверана 13 лютага 2024.
  6. Вячеслав Глеб тренируется с «Ислочью» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Весенняя поверка. “Торпедо”-БелАЗ. Приспустили паруса (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2016.
  8. Вячеслав Глеб заключил контракт с "Крумкачами" (руск.). football.by (28 сакавіка 2016). Праверана 13 лютага 2024.
  9. Вячеслав Глеб подписал новый контракт с "Крумкачами" (руск.). football.by (2 сакавіка 2017). Праверана 13 лютага 2024.
  10. Вячеслав Глеб расторг контракт с "Крумкачами" (руск.). football.by (6 ліпеня 2017). Праверана 13 лютага 2024.
  11. Футбол. Вячеслав Глеб подписал контракт с "Неманом" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (11 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017.
  12. Вячеслав Глеб продлил контракт с «Неманом» (руск.). by.tribuna.com.
  13. Вячеслав Глеб покинул "Неман" (руск.). football.by (20 ліпеня 2018). Праверана 13 лютага 2024.
  14. В Беларуси появится новый футбольный клуб — «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко (руск.). by.tribuna.com.
  15. Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (руск.). football.by (13 лістапада 2023). Праверана 13 лютага 2024.
  16. «Дармаедзкі» ўказ у цяперашнім выглядзе існаваць не павінен, — «крумкач» Вячаслаў Глеб пра гульню і рэаліі . Радыё Свабода (29 сакавіка 2017). Праверана 13 лютага 2024.
  17. Футбаліст Вячаслаў Глеб разам з жонкай прыехаў у «Паедзем, паядзім». Вольга Глеб паказала людзям сярэдні палец ВІДЭА . Наша Ніва (14 кастрычніка 2018). Праверана 13 лютага 2024.
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Вячаслаў Глеб