Дзмітрый Васілевіч Молаш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Дзмітрый Молаш
Dmitry Molosh.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Васілевіч Молаш
Нарадзіўся 10 снежня 1981(1981-12-10) (34 гады)
п. Міханавічы, Мінскі раён
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Рост 172 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ
Пасада в.а. галоўнага трэнера
Кар'ера
Моладзевыя клубы
1996 — 1998 Сцяг Беларусі Алімпія (Мінск)
Клубная кар'ера*
1999 Сцяг Беларусі Маладзечна 8 (0)
2000 — 2006 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 118 (10)
2000   Сцяг Беларусі РШВСМ-Алімпія (Мінск) 22 (2)
2007 — 2008 Сцяг Расіі Носта (Наватроіцк) 52 (3)
2009 — 2010 Сцяг Расіі Сібір (Новасібірск) 51 (12)
2011 — 2012 Сцяг Расіі Крылы Саветаў (Самара) 15 (0)
2012 — 2014 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 18 (1)
Нацыянальная зборная**
2001 — 2004 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 14 (0)
2006 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь 14 (0)
Трэнерская кар'ера
2016 Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ трэнер
2016 — Сцяг Беларусі Смалявічы-СТІ в.а.

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11.08.2016.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012.

Дзмітрый Молаш (нар. 10 снежня 1981, пасёлак Міханавічы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, які завяршыў кар'еру. Гуляў на пазіцыі абаронцы. У цярешні час выконвае абавязкі галоўнага трэнера клуба «Смалявічы-СТІ».

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Алімпія», гуляў за БАТЭ і ў 2006 годзе быў прызнаны лепшым абаронцам беларускага чэмпіянату. Пасля гуляў у Расіі, у 2010 годзе стаў па меркаванні заўзятараў найлепшым іграком «Сібіры» (за гэты клуб забіў даволі шмат для абаронцы галоў, галоўным чынам моцнымі ўдарамі здалёк і са штрафных). У жніўні 2012 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з мінскім «Дынама», але хутка атрымаў траўму і выбыў да канца сезону.

Першую палову сезону 2013 прапусціў з-за траўмы. У чэрвені 2013 года зноў з'явіўся на полі, пры гэтым новы трэнер Роберт Маскант зрабіў Молаша капітанам каманды, але пазней зноў атрымаў траўму. У верасні 2013 года вярнуўся і трывала гуляў на пазіцыі левага абаронцы. У кастрычніку 2013 за інцыдэнт у матчы з БАТЭ, калі Молаш груба выказаўся супраць рашэння арбітра, атрымаў дыскваліфікацыю на два месяцы.

У лютым 2014 быў абраны капітанам «Дынама» на сезон 2014[1]. У пачатку сезону 2014 чаргаваўся на пазіцыі левага абаронцы з Андрэем Залескім, але ў красавіку 2014 года атрымаў чарговую траўму. Вярнуўшыся на поле ў жніўні, стаў чаргаваць выступы ў стартавым складзе і заставанне на лаўцы запасных. 27 кастрычніка 2014 забіў першы гол за «Дынама», якім дапамог перамагчы салігорскі «Шахцёр» (2:1). Па заканчэнні кантракта з «Дынама» у снежні 2014 года пакінуў сталічны клуб[2].

У верасні 2015 года Молаш, які так і не дзолеў знайсці новы клуб, перайшоў на трэнерскую працу ў дзіцяча-юнацкую школу БАТЭ, тым самым завяршыўшы кар'еру іграка[3]. У студзені 2016 года стаў трэнерам новага фарм-клуба БАТЭ — «Смалявічаў-СТІ»[4]. У чэрвені 2016 года, пасля звальнення з клуба Віталя Рагожкіна, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[5].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы 2004 у Германіі. З 2006 па 2011 — ігрок нацыянальнай зборнай, за якую правёў 14 матчаў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]