Аляксей Анатолевіч Бага

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксей Бага)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксей Анатолевіч Бага
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Анатолевіч Бага
Нарадзіўся 4 лютага 1981(1981-02-04)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі БАТЭ
Пасада галoўны трэнер
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1998 — 2006 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 134 (16)
1998 — 1999   Сцяг Беларусі Змена-БАТЭ (Мінск) 18 (2)
2000   Сцяг Беларусі РШВСМ-Алімпія (Мінск) 4 (0)
2007 Сцяг Латвіі Даўгава (Даўгаўпiлс) 14 (2)
2008 — 2010 Сцяг Беларусі Дынама (Брэст) 42 (1)
Нацыянальная зборная**
1998 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 5 (0)
1999 Сцяг Беларусі Беларусь (да 18) 3 (0)
2000 — 2004 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 36 (2)
2004 Сцяг Беларусі Беларусь (алімпійская) 2 (0)
Трэнерская кар’ера
2011 — 2018 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) трэнер
2012 — 2013 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) трэнер
2018 — Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Аляксей Анатолевіч Бага (нар. 4 лютага 1981, Барысаў, Беларуская ССР, СССР) — былы беларускі футбаліст, абаронца. Пасля завяршэння кар’еры — трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ.

Гульнявая кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнай школы «Змена» (Мiнск). Першы трэнер — Мікалай Мікалаевич Ядалаў. Дэбют у прафесійным футболе Аляксея адбыўся ў жніўні 1998 года ў складзе БАТЭ ў родным Барысаве ў гульні супраць мазырскай «Славіі». Бага выйшаў на замену замест Леаніда Лагуна, а каманда выйграла 2:0[2].

У наступным сезоне ён правёў толькі адну гульню, у сезоне 2000 — 13, а ў сезоне 2001 — ужо 25. Так паступова Бага стаў іграком асноўнага складу БАТЭ. У Барысаве Аляксей выступаў да 2006 года. У складзе БАТЭ выйграваў чемпiёнскі тытул у 2002 годзе, сярэбраныя медалі чэмпіянатаў 2000, 2003 і 2004, а таксама бронзавы медаль першынства 2001 года. Тройчы — у 2002, 2003 і 2004 гадах — уваходзіў у спіс найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі. Быў капітанам маладзежнай (U-21) зборнай Беларусі, якая ўпершыню ў гісторыі згуляла на чэмпіянаце Еўропы ў 2004 годзе.

У 2007 годзе перайшоў в латвійскую «Даўгаву» з Даўгаўпілса, але ў 2008 годзе вярнуўся ў Беларусь, дзе гуляў у брэсцкім «Дынама». З-за частых пашкоджанняў вырашыў скончыць кар’еру футбаліста і стаць трэнерам. Усяго на рахунку абаронцы 176 гульняў, 17 галоў і 5 галявых перадач у беларускай Вышэйшай Лізе.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе Аляксей, які ў той час яшчэ быў іграком, паспяхова скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «трэнер по футболе» і атрымаў права на трэнерскую дзейнасць. З 2011 года працаваў у трэнерскім штабе БАТЭ. У 2012—2013 гадах уваходзіў у трэнерскі штаб маладзёжнай (U-21) зборнай Беларусі, дапамагаючы Аляксею Вяргеенку[3].

У 2018 годзе навучаўся на трэнерскую катэгорыю УЕФА PRO[4], у студзені 2019 года атрымаў ліцэнзію катэгорыі PRO[5].

2018 год пачаў у якасці старшага трэнера БАТЭ. Пасля таго, як Алег Дулуб пакінуў пасаду галоўнага трэнера[6], прайграўшы гульні за Суперкубак і Кубак Беларусі брэсцкаму «Дынама», быў пастаўлены выконваючым абавязкі галоўнага трэнера каманды[7].

Першая гульня пад кіраўніцтвам новага трэнера атрымалася паспяховай. БАТЭ выйграў прынцыповы матч супраць «Гомеля» з лікам 3:0, прадэманстраваўшы даволі атакуючы футбол[8]. На прэс-канференцыі пасля сустрэчы Бага адзначыў: "Я магу сказаць, што нам патрэбны баланс, тры добрых забіўных форварда ці яшчэ што-небудзь. Але мне патрэбны футбол, пасля якога мы з Андрэем Вашкевічам дададзім тры ачкі ў графу «ачкі»[9].

Аляксей Анатолевіч вярнуў каманду на пераможны шлях у чэмпіянаце Беларусі і вывеў яе ў групавы этап Лігі Еўропы. Пасля гэтага ён з «выконваючага абавязкі» стаў паўнапраўным трэнерам БАТЭ[10]. За першыя сто дзён на пасадзе галоўнага трэнера каманда згуляла 16 гульняў (10 перамог, 4 нічыіх і 2 паразы з розніцай галоў 25-16 [11].

4 лістапада на «Барысаў-Арэне» БАТЭ перамог «Нёман» 1:0[12] і заваяваў 15 тытул чэмпіёнаў Беларусі. Для Багі ён стаў першым у якасці галоўнага трэнера. «Мы стрымалі слова і зрабілі тое, аб чым марыў Анатоль Капскі» — сказаў Бага пасля гульні[13].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Малодшы брат Дзмітрый зараз гуляе за першы склад клуба і нацыянальную зборную Беларусі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]